Карлес Кота
іспанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карлес Кота Пахес (ісп.: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988, Фігерас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рода» з Вільярэаля.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец «Барселоны», пазней выступаў у клубах ніжэйшых дывізіёнаў Іспаніі. У 2010—2011 гадах гуляў за кіпрскі «Анартосіс», пазней — за тбіліскае «Дынама», з якім стаў чэмпіёнам Грузіі.
У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Адразу стаў асноўным іграком дынамаўцаў, выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але з верасня 2013 года страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб.
У лютым 2014 года стаў іграком узбекскага «Бунёдкара»[2]. З 2015 года на працягу двух сезонаў выступаў у чэмпіянаце Кіпра.
У жніўні 2017 года вярнуўся ў Іспанію, стаўшы іграком клуба трэцяга дывізіёна «Рая Махадаонда». Пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У сезоне 2018/19 выступаў за клуб «Волас» з другога дывізіёна Грэцыі.
У верасні 2019 года далучыўся да «Фігераса». У жніўні 2021 года перайшоў у клуб «Санта Калома» з чэмпіянату Андоры. У жніўні 2023 года папоўніў склад «Роды».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Падчас выступаў за «Барселону» выклікаўся ў юнацкія зборныя Іспаніі. У 2007 у складзе зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы.
Дасягненні
Чэмпіён Грузіі: 2012/13
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
Уладальнік Суперкубка Узбекістана: 2014
Пераможца Сегунды B: 2017/18 (група 1)
Пераможца Футбольнай лігі Грэцыі: 2018/19
Бронзавы прызёр чэмпіянату Андоры: 2023
Чэмпіён Еўропы да 19 год: 2007
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads