Карльскруна

горад у Швецыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карльскрунаmap
Remove ads

Карльскруна[2] (шв. Karlskrona) — адміністрацыйны цэнтр шведскага лена Блекінге. Закладзены Карлам XI як галоўная (а цяпер і адзіная) база шведскага флота на 33 астравах ля берага Балтыйскага мора. Назва ў перакладзе азначае «карона Карла». Насельніцтва - 62.804 жыхароў (2009).

Хуткія факты Краіна, Лен ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Заснаванне Карльскруны

Горад быў закладзены ў 1680 годзе, у XVII стагоддзі быў старанна распланаваны лепшымі архітэктарамі свайго часу і да сённяшняга дня застаецца адным з найбольш яркіх прыкладаў познерэнесанснага горадабудаўніцтва, у сувязі з чым занесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Сярод славутасцяў — самая вялікая ў краіне драўляная царква (1685) і два пышных барочных храма пачатку XVIII ст. — кірха Святой Тройцы (Нямецкая кірха, 1709 г.) і кірха Фрэдрыка (1744 г., абодва спраектаваны Тэсінам-малодшым).

Падчас Паўночнай вайны Карльскруна была адным з самых населеных гарадоў Швецыі, а мясцовая суднаверфь — найбуйнейшым у Скандынавіі працадаўцам. З падзеннем ваеннай моцы ўпала і значэнне Карльскруны, цяпер гэта ціхі правінцыйны горад.

Remove ads

Гарады-партнёры

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне Карльскруна у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Спасылка

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads