Карлікавы цэпень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карлікавы цэпень
Remove ads

Карлікавы цэпень (Hymenolepis nana) — паразітычны чарвяк сямейства гіменалепідыдаў класа стужачных чарвей.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Паразітуе ў тонкім кішэчніку чалавека.

Цела даўжынёю 3—5 см, стужкападобнае, складаецца з членікаў. На галоўцы мае 4 прысоскі і 24—30 кручкоў.

Гермафрадыт. Развіваецца без прамежкавых гаспадароў з выхадам і без выхаду яец у вонкавае асяроддзе. У яйцы знаходзіцца сфарміраваная лічынка.

Узбуджальнік гіменалепідыдозаў. Заражаюцца аліментарным шляхам. У кішэчніку гаспадара лічынкі вызваляюцца з яец, некратызуюць варсінкі, праз 2 тыдні прымацоўваюцца да слізістай абалонкі і ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў.

Remove ads

Літаратура

  • Гладкая Л. Карлікавы цэпень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads