Цэпені
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэпені, або саліцёры[1] (Cyclophyllidea) — атрад стужачных чарвей падкласу Eucestoda. Дарослыя асобіны з’яўляюцца ўнутранымі паразітамі стрававальнай сістэмы млекакормячых (у тым ліку чалавека[2]) і птушак, а часам таксама рэптылій і земнаводных. Аднак іх лічынкі таксама могуць паразітаваць у тканках і органах[2].
Remove ads
Апісанне
Цела даўжынёй ад долей мм да 20 метраў, пляскатае, стужкападобнае, складаецца з асобных членікаў (ад 3 — 4 да некалькіх тысяч)[1].
Сколекс мае чатыры прысоскі і звычайна верхавінны хабаток з кручкамі[1] (часам, аднак, можа быць рэдукаваным або часткова рэдукаваным). Прысоскі таксама часта ўзброеныя невялікімі кручкамі. Органаў дыхання, кровазвароту і стрававання няма[1]. Ежа засвойваецца паверхняй цела[1]. Палавыя пратокі адкрываюцца ў палавы сінус па краі сегментаў. Тупіковая матка часам можа распадацца на асобныя мяшкі. Напоўненыя яйцамі членікі маткі адлучаюцца ад стробілы.
Remove ads
Жыццёвы цыкл
У жыццёвым цыкле ёсць адзін прамежкавы гаспадар, у якім развіваецца пузырчатый цэркоід (які адрозніваецца ў розных відаў). Аднак свабодна жывучай лічынкавай стадыі няма. Калі прамежкавым гаспадаром з’яўляюцца членістаногія (у выпадку відаў Hymenolepis diminuta і Dipylidium caninum), то цэркоід прымае форму цыстыцэркоіда. У пазваночных, аднак, могуць сустракацца цыстыцэркоіды (у карлікавага цэпеня (Hymenolepis nana)) і цыстыцэрка (у свінога (Taenia solium) і бычынага (Taeniarhynchus saginatus) цэпеняў), цэнур (у свінога (Taenia solium) і мазгавіка авечага (Taenia multiceps)) і цыстыцэрка (у Echinococcus granulosus)[2].
Remove ads
Таксанамія
На 4 лістапада 2023 года ў атрадзе вылучалі наступныя сямействы:
- Acoleidae Fuhrmann, 1899
- Amabiliidae Braun, 1900
- Anoplocephalidae — Анаплацэфаліды Cholodkovsky, 1902
- Davaineidae — Давенеіды Braun, 1900
- Dilepididae Railliet & Henry, 1909
- Diploposthidae Poche, 1926
- Dipylidiidae — Дыпілідыіды Stiles, 1896
- Gryporhynchidae Spassky & Spasskaya, 1973
- Hymenolepididae — Гіменалепідыды Ariola, 1899
- Nematotaeniidae Looss, 1910
- Progynotaeniidae Fuhrmann, 1936
- Schistotaeniidae Johri, 1959
- Taeniidae — Тэнііды Ludwig, 1886
Значэнне
Паразітуюць у органах і тканках паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Узбуджальнікі цэстадозаў[1].
Меры барацьбы
Разрыў цыкла развіцця паразіта (дэгельмінтызацыя, знішчэнне прамежкавых гаспадароў, ізаляцыя ад іх успрыімлівых да інвазіі жывёл[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads