Карл Ландштэйнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл Ландштэйнер
Remove ads

Карл Ландштэйнер (ням.: Karl Landsteiner; 14 чэрвеня 1868, Вена — 26 чэрвеня 1943, Нью-Ёрк) — аўстрыйскі ўрач, хімік, імунолаг, інфекцыяніст. Першы даследчык у галіне імунагематалогіі і імунахіміі, аўтар прац па малекулярнай і клетачнай фізіялогіі рэакцыі арганізма на размытыя антыгены і спецыфічныя і неспецыфічныя з'явы, якія ўзнікаюць пры гэтым. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1930). Лаўрэат прэміі Альберта Ласкера ў галіне клінічных медыцынскіх даследаванняў (1946) — пасмяротна.

Хуткія факты Карл Ландштэйнер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта (1891). Працаваў ва ўніверсітэце паталогіі. Зацікавіўся хіміяй і вывучаў яе на працягу 1891-1896 гадоў, маючы практыкі ў Вюрцбургу, Мюнхене і Цюрыху.

У 1896 годзе вярнуўся ў Вену, уладкаваўся асістэнтам у Венскі інстытут гігіены. У тым жа годзе ён выявіў, што лабараторныя культуры бактэрый могуць быць аглютынаваны шляхам дадання імуннай сыроваткі крыві. У 1908—1911 гадах, працуючы галоўным патолагаанатамам ў Венскай каралеўскай бальніцы Вільгеніны, Ландштэйнер засяродзіў увагу на вывучэнні поліяміеліту.

У 1909 годзе сумесна з С. Поперам даказаў інфекцыйную прыроду поліяміеліту. У 1911 годзе стаў прафесарам Венскага ўніверсітэта. У 1916 годзе ажаніўся з Хелен Власта. У 1917 годзе ў іх нарадзіўся сын Эрнст. Падчас 1-й сусветнай вайны эміграваў у Галандыю.

У 1922 годзе атрымаў запрашэнне ўзначаліць лабараторыю ў цэнтры медыцынскіх даследаванняў Ракфелераўскага інстытута (Нью-Ёрк).

У маі 2005 года, у ходзе 58-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, у Жэневе была прынята пастанова 14 чэрвеня (дзень нараджэння Карла Ландштэйнера) штогод праводзіць Сусветны дзень донара крыві (Рэзалюцыя WHA58.13).

Remove ads

Зноскі

1. Karl Landsteiner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Karl Landsteiner // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Ландштейнер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Ландштейнер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. Find a Grave — 1996. Праверана 8 студзеня 2022.

6. Karl Landsteiner // Wien Geschichte WikiWien: 2014. Праверана 28 снежня 2019.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads