Карл Стольберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл Стольберг
Remove ads

Карл Эміль Стольберг (фінск.: Karl Emil Ståhlberg; 30 лістапада 1862, Кухманіемі, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 27 чэрвеня 1919, Хельсінкі) — фінскі фатограф, прадпрымальнік, інжынер, рэжысёр, прадзюсар. Бацька фінскага кіно.

Хуткія факты Карл Стольберг, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Стрыечны брат Каарла Юха Стольберга, першага прэзідэнта Фінляндыі. Вучыўся ў Оўлу. Атрымаў адукацыю інжынера-геадэзіста ў Гельсінфорсе. Тры гады працаваў інжынерам на будаўніцтве чыгункі Оўлу.

Зацікавіўся фатаграфіяй падчас знаходжання ў Парыжы. Вярнуўшыся на радзіму, у 1889 годзе заснаваў уласную фотастудыю «Атэлье Стольберга» ў Гельсінфорсе. З часам адкрыў філіялы ў Ваасе, Выбарзе, Тамперэ і Іматры. Фотаатэлье было пераўтворана ў акцыянернае таварыства і ў 1899 годзе стала называцца Atelier Apollo. На мяжы стагоддзяў цікавасць Стольберга пераключылася з фатаграфіі на кіно.

У 1904 годзе ён адкрыў першы ў Фінляндыі кінатэатр пад назвай Världen Runt — Maailman Ympäri. Стольберг таксама ў 1907 годзе зняў першы фінскі мастацкі фільм «Таемныя самагоншчыкі» («Salaviinanpolttajat»). Быў першым у краіне кінапрадзюсарам, які першапачаткова спецыялізаваўся на стварэнні кароткаметражных дакументальных фільмаў.

Зрабіў значны ўплыў на развіццё фінскай фатаграфіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Karl Emil StåhlbergSLS.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q769544'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10429758'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads