Карл Францавіч Рулье
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Францавіч Рулье́[5] (фр.: Сarl (Karl) Rouillier (Rouille), руск.: Карл Францевич Рулье; 20 красавіка 1814 — 22 красавіка 1858) — расійскі вучоны, палеантолаг, заолаг, эвалюцыяніст, ардынарны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1842).
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і французскага імігранта. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і, потым у прыватных пансіёнах. З 1829 года выхаванец, з 1831 года студэнт Маскоўскага аддзялення Медыка-хірургічнай акадэміі. Акадэмію скончыў у 1833 годзе і быў зацверджаны лекарам першага аддзялення. З-а недахопу сродкаў паступіў на службу малодшым лекарам у рыжскі драгунскі полк. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку і па прапанове Г. І. Фішэра фон Вальдгейма заняў пасаду рэпетытара на кафедры заалогіі і мінералогіі Медыка-хірургічнай акадэміі. У 1937 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара медыцыны і адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю заняў пасаду захавальніка Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта, з 1940 года — яго дырэктара. У 1937 годзе абраны членам Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, пасаду сакратара якога займаў у 1840—1851 гадах. У 1840 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па заалогіі ў Маскоўскім універсітэце. З 1842 года экстраардынарны прафесар, з 1850 года ардынарны прафесар кафедры заалогіі физіка-матэматычнага аддзялення філасофскага факультэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па геалогіі, палеанталогіі, тэарэтычнай біялогіі, эвалюцыйным развіцці арганічнага свету. Заснавальнік навуковай школы заолагаў-эвалюцыяністаў.
Сярод апублікаваных прац:
- О животных Московской губернии. (1845);
- О ржаном черве, поедавшим озимь в 1846 г. на пространстве 18 губерний (у сааўтарстве, 1847);
- Три открытия в естественной истории пчелы .(1857);
- Жизнь животных по отношению к внешним условиям: три публ. лекции, читанные ординарным профессором К. Рулье в 1851 г. — М.: Моск. ун-т, 1852.
Remove ads
Зноскі
- Педагоги и психологи мира — 2012.
- Рулье Карл Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Жамойда А. И., Рожнов С. В., Алексеев А. С. и др. Столетие Палеонтологического общества России. Исторический очерк, 100 years of the Russian Paleontological Society. A Historical Survey // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 2. — С. 83–106. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- Зенкевич С. И. Выставка «Чарлз Дарвин и его учение» в Московском зоопарке в 1940-е гг. (к 160-летию Зоопарка), To the 160th anniversary of Moscow Zoo: the exhibition “Charles Darwin and his doctrine” in the Zoo // Историко-биологические исследования — 2024. — Т. 16, вып. 4. — С. 105–136. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads