Карл I Сцюарт

кароль Англіі і Шатландыі (1625—1649) From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл I Сцюарт
Remove ads

Карл I (англ.: Charles I of England, 19 лістапада 1600 — 30 студзеня 1649, Лондан) — кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 27 сакавіка 1625. З дынастыі Сцюартаў. Яго палітыка абсалютызму і царкоўныя рэформы выклікалі паўстанні ў Шатландыі і Ірландыі і Англійскую рэвалюцыю. У ходзе грамадзянскіх войнаў Карл I пацярпеў паражэнне, быў аддадзены суду парламента і пакараны 30 студзеня 1649 г. ў Лондане.

Хуткія факты 42-і Кароль Англіі, Каранацыя ...
Remove ads

Праўленне

У 1628 годзе быў забіты Бекінгем, які меў вялікі ўплыў на Карла. Незаконны збор падаткаў, насуперак «петыцыі аб правах», абудзіў абурэнне ў парламенце, які быў у 1629 годзе зноў распушчаны Карлам. Пасля гэтага ён кіраваў 11 гадоў сам, дастаючы грошы паборамі, штрафамі, манаполіямі і падобнымі шляхамі. У гэты час высунуўся Томас Уэнтварт, пасля граф Страфард, чалавек здольны, але жорсткі і ўладалюбівы; ён прыдумаў план (Thorough) ўвядзення абсалютнай улады караля, пры дапамозе пастаяннага войска, і з поспехам ўжываў яго сам, будучы намеснікам Ірландыі. Жадаючы ўвесці паўсюль у каралеўстве адзіную Англіканскую царкву, Карл пераследваў пурытанства, аддаючы перад ім перавагу нават папізму; прымасу Лоду ён дазволіў ўвесці бясшлюбнасць духавенства, вучэнне аб пекле, малітву аб памерлых і многія іншыя дагматы, якія збліжалі царкву з Рымам.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. Ashley M. Charles I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.

4. Kindred Britain

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads