Карманоўскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карманоўскаеmap
Remove ads

Кармано́ўскае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Клява, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад горада Бялынічы, за 0,1 км на захад ад вёскі Карманоўка.

Хуткія факты Карманоўскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 7,5[2] м. Аб’ём вады каля 1[2] млн. м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў 3—5 м. Вакол возера забалочаная пойма[2]. Берагі нізкія, пясчаныя[2], месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае[2]. Дно выслана слоем сапрапелю.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads