Карнакскі спіс цароў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карнакскі спіс цароў — спіс ранніх егіпецкіх цароў, выбіты на камні, размяшчаўся на паўднёва-заходнім вугле святочнай залы Тутмаса III, у сярэдзіне Пакояў Амона-Ра, у Карнакскім храме ў сучасных Луксоры ў Егіпце. Спіс быў састаўлены ў час праўлення Тутмаса III, у ім пералічан 61 цар, пачынаючы са Снофру, цара часоў Старога царства. Толькі ў 39-ці цароў імёны можна прачытаць, адно з іх не ўключана ў картуш (рамка, якою звычайна акружалі імя цара).

Гэта не поўны спіс егіпецкіх фараонаў, бо з іншых старажытных спісаў вядомыя іншыя цары. Аднак гэты спіс каштоўны, таму што ўтрымлівае імёны цароў Першага і Другога пераходных перыядаў, якія прапушчаны ў большасці іншых царскіх спісаў.
Помнік упершыню быў апісаны Джэймсам Бартанам (James Burton) у 1825 годзе[1]. У 1843 годзе нямецкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам егіптолага Карла Рыхарда Лепсіуса падарожнічала ўверх па Нілу к Карнаку, дзе Лепсіус зрабіў зарысоўкі спіса. Французскі шукальнік прыгод, Эміль Прыс д'Авен (Émile Prisse d'Avennes), за адну ноч разабраў і ўкраў блокі, на якіх быў спіс, каб завалодаць імі для Францыі, і адправіў іх дадому[2][3]. Зараз спіс, вельмі пашкоджаны, выстаўлены ў Луўры[4] ў Парыжы.
Remove ads
Прарысоўка спіса
На царскай пліце паказаны Тутмас III, які стоячы прыносіць ахвяры перад 61 сядзячымі царамі. Каля кожнага адлюстраванага цара выбіта яго імя ў картушы. Тэкст гаворыць:
| Цар Мен-хепер-ра (Тутмас III), хай жыццё, даўгалецце, сіла і здароўе будуць дадзеныя яму вечна як Ра. Прынашэнне hetep-di-nisut-ахвяры («ахвяра, якую дае цар») царам Верхняга і Ніжняга Егіпта.
|
Гэту выяву трэба разглядаць не як храналагічны пералік цароў у вузкім сэнсе, а як адлюстраванне царскіх статуй, якія Тутмас III знайшоў пры перабудове храма і перанёс у іншыя месцы. Спіс храналагічна не ўпарадкаваны, але цікавы тым, што ў ім пералічваюцца некаторыя правіцелі Першага і Другога пераходнага перыядаў, якіх няма ні ў якіх іншых царскіх спісах.

Remove ads
Апісанне спіса
У табліцы ніжэй для кожнага фараона прыведзена яго імя разам з тым іменем, пад якім фараон уключаны ў Карнакскі спіс. Сам спіс складаецца з трох частак і раздзелен пасярэдзіне вертыкальнаю рысай. Нумарацыя, паводле Лепсіуса[6], ідзе ад краёў к цэнтру.
Remove ads
Галерэя
Дэталізаваныя фотаздымкі спіса ў цяперашнім стане ў Луўры
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
