Сакарскі спіс цароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сакарскі спіс цароў — пералік егіпецкіх цароў, выбіты на камені ў часы Рамсеса II. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі.

Спіс быў знойдзен у 1861 годзе ў Егіпце ў Сакары, у грабніцы Тунры (ці Тунароя), чыноўніка («галоўны жрэц-чытальнік» і «Наглядчык над работамі на ўсіх царскіх помніках») фараона Рамсеса II[1].

У надпісе пералічваюцца 58 цароў, ад Анеджыба і Каа (I дынастыя) да Рамсеса II (XIX дынастыя), у адваротным храналагічным парадку, за выключэннем «правіцеляў Другога пераходнага перыяду, гіксосаў, і тых правіцеляў… якія былі блізкія да ерэтычнага Эхнатона»[2].

Імёны (кожнае акружана рамкай, т.зв. картушам), з якіх толькі 47 захавалася, вельмі пашкоджаныя. У спісе вялікая колькасць недакладнасцей, напрыклад, там упамінаюцца толькі чатыры цары III дынастыі. Храналогія правільная толькі для цароў XII дынастыі. Адзіны вядомы фотаздымак спіса быў апублікован у 1865 годзе[3].

Thumb
Прарысоўка Сакарскага царскага спіса, заснаваная на фотаздымках і зарысоўках 1864-65 гг.
Remove ads

Цары ў спісе

Імёны пералічваюцца ў адваротным храналагічным парадку ад правага краю зверху да левага краю знізу так, як меркавалася іх чытаць.

Больш інфармацыі Верхні рад, Ніжні рад ...
Remove ads

Іншыя царскія спісы Новага царства

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads