Карнакскі спіс цароў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Карнакскі спіс цароў
Remove ads

Карнакскі спіс цароў — спіс ранніх егіпецкіх цароў, выбіты на камні, размяшчаўся на паўднёва-заходнім вугле святочнай залы Тутмаса III, у сярэдзіне Пакояў Амона-Ра, у Карнакскім храме ў сучасных Луксоры ў Егіпце. Спіс быў састаўлены ў час праўлення Тутмаса III, у ім пералічан 61 цар, пачынаючы са Снофру, цара часоў Старога царства. Толькі ў 39-ці цароў імёны можна прачытаць, адно з іх не ўключана ў картуш (рамка, якою звычайна акружалі імя цара).

Thumb
Зарысоўка спіса, 1843

Гэта не поўны спіс егіпецкіх фараонаў, бо з іншых старажытных спісаў вядомыя іншыя цары. Аднак гэты спіс каштоўны, таму што ўтрымлівае імёны цароў Першага і Другога пераходных перыядаў, якія прапушчаны ў большасці іншых царскіх спісаў.

Помнік упершыню быў апісаны Джэймсам Бартанам (James Burton) у 1825 годзе[1]. У 1843 годзе нямецкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам егіптолага Карла Рыхарда Лепсіуса падарожнічала ўверх па Нілу к Карнаку, дзе Лепсіус зрабіў зарысоўкі спіса. Французскі шукальнік прыгод, Эміль Прыс д'Авен (Émile Prisse d'Avennes), за адну ноч разабраў і ўкраў блокі, на якіх быў спіс, каб завалодаць імі для Францыі, і адправіў іх дадому[2][3]. Зараз спіс, вельмі пашкоджаны, выстаўлены ў Луўры[4] ў Парыжы.

Remove ads

Прарысоўка спіса

На царскай пліце паказаны Тутмас III, які стоячы прыносіць ахвяры перад 61 сядзячымі царамі. Каля кожнага адлюстраванага цара выбіта яго імя ў картушы. Тэкст гаворыць:

" Цар Мен-хепер-ра (Тутмас III), хай жыццё, даўгалецце, сіла і здароўе будуць дадзеныя яму вечна як Ра. Прынашэнне hetep-di-nisut-ахвяры («ахвяра, якую дае цар») царам Верхняга і Ніжняга Егіпта.


Царская пліта Тутмаса III з Карнака[5]

"

Гэту выяву трэба разглядаць не як храналагічны пералік цароў у вузкім сэнсе, а як адлюстраванне царскіх статуй, якія Тутмас III знайшоў пры перабудове храма і перанёс у іншыя месцы. Спіс храналагічна не ўпарадкаваны, але цікавы тым, што ў ім пералічваюцца некаторыя правіцелі Першага і Другога пераходнага перыядаў, якіх няма ні ў якіх іншых царскіх спісах.

Thumb
Прарысоўка Карнакскага спіса цароў. Жаўтаватым колерам пазначаныя захаваныя часткі, белыя часткі ў той ці іншай ступені страчаныя.
Remove ads

Апісанне спіса

У табліцы ніжэй для кожнага фараона прыведзена яго імя разам з тым іменем, пад якім фараон уключаны ў Карнакскі спіс. Сам спіс складаецца з трох частак і раздзелен пасярэдзіне вертыкальнаю рысай. Нумарацыя, паводле Лепсіуса[6], ідзе ад краёў к цэнтру.

Больш інфармацыі Левы бок, Правы бок ...
Remove ads

Галерэя

Thumb
Thumb
Thumb
Дэталізаваныя фотаздымкі спіса ў цяперашнім стане ў Луўры

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads