Карнатыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карнатыт — мінерал, водны ўранаванадат калію. Колькасць малекул вады ў мінерале мае непастаянны характар.
Remove ads
Адкрыццё
Мінерал упершыню быў знойдзены і вывучаны ў 1899 г. французскімі навукоўцамі Фрыдэлем і Кюменжам, якія вызначылі яго ў пародах з акругі Мантрозэ, ЗША. Мінерал быў названы ў гонар Марыя-Адольфа Карнота, французскага горнага інжынера і хіміка.
Знаходжанне ў прыродзе
Карнатыт можа знаходзіцца ў пясчаніку ў выглядзе лускавінак. Высокае ўтрыманне ўрану робіць мінерал радыеактыўным, і ў той жа час важным для здабычы гэтага элемента. Гэта другасны мінерал урану і ванадыя, які знаходзіцца пераважна ў асадкавых горных пародах. З'яўляецца важным для здабычы мінералам у плато Каларада, ЗША, дзе ён знаходзіцца ў скамянелай драўніне і ў пясчаніку. Таксама, знаходзіцца ў штатах Ваёмінг, Арызона, Юта. У малых колькасцях можа знаходзіцца ў Грантс і акрузе Карбон.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads