Карнічае

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карні́чае[1] (трансліт.: Karničaje, руск.: Корничее) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядома з канца XIX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча і хутар, сустракалася назва Карнічы (руск.: Корничи). Паселішча месцілася на поўдзень ад дарогі на Ельнікі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да вёскі Карнічае была далучана вёска Парэцкі Асавец, а ў 1968 годзе вёска Зімовішча. Зімовішча у 1917 годзе вядома як урочышча, 2 двары, 15 жыхароў. Абедзьве вёскі месціліся на поўдзень ад дарогі на Ельнікі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 11 жыхароў
  • 1908 год — 3 двары, 10 жыхароў[6]
  • 1917 год — урочышча, 3 двары, 20 жыхароў, усе беларусы; хутар, 1 двор, 10 жыхароў, усе беларусы[7]
  • 1960 год — 34 жыхары
  • 1999 год — 25 жыхароў
  • 2002 год — 16 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 14 жыхароў[8]
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2019 год — 11 жыхароў[9]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads