Спіс кіраўнікоў Навары
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэта спіс каралёў Памплоны, пасля Навары. Памплона, назва сталіцы, ужывалася як адзіная ці асноўная назва каралеўства да уніі з Арагонам (1076—1134). Аднак тэрытарыяльнае абазначэнне Навара ўвайшло ва ўжыванне ў якасці альтэрнатыўнага імя ў канцы X стагоддзя, хоць ужывалася значна радзей. Арагонскія каралі стварылі графства пад назвай Навара ў цэнтральнай частцы каралеўства Памплона. Пасля аднаўлення незалежнасці (з 1134 г.) каралеўства называлася Навара.

Remove ads
Дынастыя Іньігес (каля 824—905)
| Дынастыя Іньігес
 Дынастыя Іньігесаў заснавала Наварскае каралеўства (у Памплоне) каля 824 г. пасля паспяховага паўстання супраць намінальнай улады Франкскай імперыі Каралінгаў.  | 
Дынастыя Хіменес
 Дынастыя Хіменес мела ролю суправіцеляў Іньігесаў большую частку IX стагоддзя. Урэшце, Хіменесы самі занялі наварскі трон; гэтыя манархі пералічваюцца ніжэй.  | 
Генрых III Наварскі стаў каралём Францыі Генрыхам IV, і з гэтага часу карона Навары перайшла да каралёў Францыі. У 1620 г. Ніжняя Навара ўключана ў склад Францыі, хоць французскія каралі працягвалі насіць тытул Кароль Навары да 1791 г.; пасля ён быў адноўлены з 1814 па 1830 г. у перыяд Рэстаўрацыі.
Прэтэндэнты на трон Іспаніі з карлісцкай галіны Бурбонаў выкарыстоўвалі іспанскую Навару як апору ў гады т.з. Карлісцкіх войн, але яны таксама прэтэндавалі на ўсе тытулы іспанскай кароны.
Remove ads
Цяперашнія прэтэндэнты
- Аліса, герцагіня Калабрыйская прэтэндуе на трон каралеўства Навара ў адпаведнасці з яго спрадвечным феадальным парадкам пераходу прастола ў спадчыну, як абвяшчае інфармацыя на афіцыйным сайце яе і яе сына інфанта Карласа Архівавана 5 лютага 2012..
 - Луі-Альфонс, герцаг Анжуйскі — цяперашні легітымісцкі прэтэндэнт на трон Францыі і Навары. Яго прэтэнзія на наварскую карону засноўваецца на змененым парадку пераходу прастола ў спадчыну (у адпаведнасці з салічным законам), уведзеным у дзеянне Людовікам XIII.
 
Хуан Карлас I, царствуючы кароль Іспаніі (якой належыць асноўная частка гістарычнай наварскай тэрыторыі), носіць тытул кароль Навары як частку яго пашыранай тытулатуры, атрыманай у спадчыну ад ранейшых манархаў Іспаніі (каралёў Кастыліі і Арагона).
Remove ads
Заўвагі
- Па іншых даных, памёр у 1004 годзе.
 - Некаторыя крыніцы прыводзяць 970 год, іншыя — 992 год.
 - Сумесна з Іаанай I
 - Сумесна з Жаннай (Хуаннай) II
 - Каранаваны 27 чэрвеня 1350
 - Каранавана 15 мая 1429
 - Разам з мужам Іаанам II Вялікім (1425—1479), ён жа кароль Арагона
 - да 1441 г. сумесна з Бланкай
 - Старэйшы сын і спадчыннік караля Хуана II Арагонскага, які канфліктаваў з ім за права называцца каралём Навары
 - Тытулярная каралева Навары, была дачкой Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай, акрамя гэтага, у шлюбе, яна была інфантай Кастыліі і Леона
 - Шляхам шлюбу перадала наварскую карону ў дом Альбрэ, што прывяло да грамадзянскай вайны і акупацыі значнай часткі каралеўства іспанцамі.
 - Прэтэндэнт на Наварскі прастол. Не прызнаў каралевай Кацярыну высылаючыся на Салічны закон. У 1497 адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на карысць сына.
 - Абапіраючыся на яе правы, яе муж Фердынанд II, кароль Арагона прэтэндаваў на Наварскі прастол і быў каранаваны каралём Навары ў 1512, заваяваўшы большую яе частку.
 - Сумесна з Кацярынай. У 1512 г. ён быў пераможаны Фердынандам II Арагонскім, які пасля гэтага далучыў паўднёвую Навару да ўладанняў Арагонскай кароны і каранаваўся яе каралём. Гэту лінію гл. у спісах каралёў Арагона і Іспаніі.
 - Разам з мужам Антуанам дэ Бурбон (1555—1562), ён жа герцаг Вандомскі
 - Ён жа кароль Францыі Генрых IV, сын Іааны
 - Ён жа кароль Францыі Людовік XIII
 
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
