Карпаеды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карпае́ды, ка́рпавыя вошы (Branchiura) — падклас (або атрад) ракападобных.
Remove ads
Апісанне
Апісана каля 200 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі вядомы 2 віды: карпаед звычайны, або рыбіна вош (Argulus foliaceus), і карпаед японскі (Argulus japonicus).
Крывасмокі. Паразітуюць на скуры, плаўніках, шчэлепах і ў ротавай поласці карпавых і ласасёвых рыб, а таксама апалонікаў і дарослых амфібій. Пераважна прымацоўваюцца ў месцах менш амываных вадой і там, дзе скурныя покрывы танчэйшыя.
Даўжыня да 30 мм. Цела шырокае, авальнае, пляскатае, шаравата-зялёнае. Пярэдняя частка цела ўкрыта шчытком (каралаксам). Брушны аддзел пакарочаны і несегментаваны. Маюць смактальны хабаток, 4 пары двухгалінастых плавальных канечнасцей. Добра плаваюць з дапамогай грудных ножак, спінным бокам уверх. Прысмактаўшыся да ахвяры, рачкі працягваюць рух плавальнымі ножкамі, забяспечваючы цыркуляцыю вады вакол цела, дзякуючы чаму ажыццяўляецца газаабмен цераз тонкія ўчасткі покрываў.
Раздзельнаполыя. Развіццё адбываецца з метамарфозам. З яец выходзяць лічынкі з недаразвітымі канечнасцямі.
Remove ads
Літаратура
- Карпаеды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Круглова О. Ю. Класс Crustacea — Ракообразные: метод. рекомендации. В 2 ч. Ч. 1. Низшие ракообразные. — Минск: БГУ, 2014. — 41 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads