Карыбскія Нідэрланды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карыбскія Нідэрланды (нідэрл.: Caribisch Nederland), альбо астравы БЭС (нідэрл.: BES-eilanden) — тры спецыяльныя супольнасці Нідэрландаў у Вест-Індыі: Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, якія ўвайшлі ў склад метраполіі пасля распаду аўтаномнай федэрацыі нідэрландскіх заморскіх уладанняў ў 2010 г. У той час, калі астатнія члены былой дзяржавы вырашылі стаць асобнымі адзінкамі Каралеўства Нідэрландаў, гэты тры астравы адмовіліся ад аўтаноміі і сталі амаль звычайнымі часткамі краіны (за выключэннем таго, што яны не ўваходзяць ў склад ніводнай правінцыі, падтрымліваюць стасункі з цэнтральным урадам праз спецыяльны орган і на іх тэрыторыі не заўсёды дзейнічаюць законы Еўрапейскага саюза). У 2012 г. гэта дазволіла ім упершыню прыняць удзел ва ўсеагульных выбарах у Нідэрландах.
З пункту гледжання геаграфіі, Востраў Банайрэ ўваходзіць у групу Падветраных астравоў і знаходзіцца каля ўзбярэжжа Венесуэлы, Сінт-Эстатыус і Саба з'яўляюцца часткай архіпелага Малых Антыльскіх і ляжаць на паўднёвым усходзе ад Пуэрта-Рыка. Рэльеф Карыбскіх Нідэрландаў узгорысты і раўнінны, востраў Саба - патухлы вулкан (Маўнт-Сінэры, 887 м, найвышэйшы пункт ува ўсіх Нідэрландах). Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія месячныя тэмпературы 26-28 °C. Гадавыя ападкі каля 500 мм. Флора прадстаўлена сухімі хмызнякамі і кактусамі, жывёльны свет бедны.
Remove ads
Літаратура
- Нідэрландскія Антыльскія астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads