Сцяг Нідэрландаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Нідэрландаў — дзяржаўны сцяг Каралеўства Нідэрланды. Уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос чырвонага (верхняя), белага (сярэдняя) і сіняга (ніжняя) колераў. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні — 2:3.

Першапачаткова сцягам рэспублікі, афіцыйна зацверджаным у 1599 годзе, стаў сцяг прынца Аранскага з яго радавымі колерамі: аранжавым, белым і сінім. Перад тым марскія гёзы карысталіся 6-9 палоснымі сцягамі з тым жа спалучэннем колераў. Але ў 1630 годзе, з прычыны рэвалюцыйных узрушэнняў, аранжавая манархічная паласа была замененая на чырвоную. Гэты сцяг захаваўся ў якасці дзяржаўнага нават пасля абвяшчэння Нідэрландаў манархіяй у 1815 годзе.
Лічыцца, што замена на сцягу аранжавага колеру на чырвоны мела таксама практычнае значэнне: аранжавы колер на марскіх сцягах хутчэй выгарае, чым чырвоны. У дні свят аранжавы вымпел каралеўскай дынастыі па-ранейшаму ўздмаюць над дзяржаўным сцягам.
Remove ads
Іншыя сцягі
- Гюйс ВМС
- Сцяг міністра абароны
- Каралеўскі штандар
- Гістарычны сцяг (сцяг Прынца)
Падобныя сцягі
- Сцягі незалежных дзяржаў
- Гістарычныя сцягі
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Нідэрландаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads