Карэкаўцы

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэкаўцыmap
Remove ads

Карэ́каўцы[1] (трансліт.: Karekaŭcy, руск.: Корековцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, каля шашы Вілейка—Докшыцы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1789 годзе двор, цэнтр войтаўства ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, уласнасць І. Куранецкага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1897 годзе маёнтак Карэйкаўцы ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Шустава.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, калонія ў гміне Касцяневічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім сельсавеце.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвен 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У 1943 годзе карнікі спалілі хутар за 1 км ад вёскі, у якім загінула яго жыхарка Ю. Верамей. На франтах загінулі 8 жыхароў.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 4 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны саўгас імя Вышынскага. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара».

Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 12 жыхароў.
  • 1931 год — 195 жыхароў, 30 двароў[5].
  • 1960 год — 83 жыхары.
  • 1988 год — 26 жыхароў, 15 двароў.
  • 2008 год — 16 жыхароў, 10 гаспадарак.
  • 2019 год — 13 чал.

Славутасці

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads