Касач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касач
Remove ads

Касач[1] (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства Касачовыя. Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву (грэч. ἶρῐς — вясёлка).

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1. Касач сібірскі (Iris sibirica)]]
2. Iris graminea
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Сцёблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.

Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.

Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.

Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік — трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.

Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.

Remove ads

Выкарыстанне

Шырока ўжываецца ў парфумерыі, у асноўным для стварэння пудравых водараў[2].

Геаграфія роду

Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар’я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор’я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.

У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды[3]:

Сінонімы

  • Cryptobasis Nevski
  • Gemmingia Heist. ex Fabr.
  • Xiphion Mill.
  • Xiphium Mill.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 13 студзеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads