Iris versicolor
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Iris versicolor — від шматгадовых карэнішчавых роду Касач родам з Паўночнай Амерыкі, дзе шырока распаўсюджаны на асаковых лугах, балотах, па водмелях і берагах.

Iris versicolor з'яўляецца кветкай правінцыі Квебек, змяніўшы Lilium candidum, якая не з'яўляецца роднай для правінцыі[1].
Remove ads
Апісанне
Iris versicolor — квітнеючая шматгадовая расліна, якая вырастае да 10-80 см у вышыню. Гэты від мае тэндэнцыю да ўтварэння тоўстага мясістага карэнішча. Расліна мае добра развітую сінюю, часам фіялетавую, кветку. Красаванне з мая па ліпень.
Выкарыстанне
Расліна шырока культывуецца і мае шмат гатункаў. Яна атрымала ад Каралеўскае садоўніцкае таварыства прэмію Award of Garden Merit[2].
Небяспека
Вядомыя выпадкі атручвання людзей і жывёл, якія спажывалі карэнішчы Iris versicolor, у якіх былі знойдзены гліказіды і ірыдзін . Сок можа выклікаць дэрматыт у адчувальных людзей.
Зноскі
- Gouvernement du Québec Emblèmes du Québec — Iris versicolor Архівавана 21 ліпеня 2015. (фр.)
- Iris versicolor AGM(недаступная спасылка) (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads