Касмічны цэнтр Уцінаура

касмадром ў японскім горадзе Кімацукі прэфектуры Кагасіма From Wikipedia, the free encyclopedia

Касмічны цэнтр Уцінаураmap
Remove ads

Касмічны цэнтр Уцінаура (яп.: 内之浦宇宙空間観測所) — касмадром ў японскім горадзе Кімацукі прэфектуры Кагасіма. Да заснавання касмічнага агенцтва JAXA ў 2003 годзе ён называўся проста Касмічны цэнтр Кагашыма (яп.: 鹿児島宇宙空間観測所) (KSC). Усе навуковыя спадарожнікі Японіі запускаліся з Уцінаура пакуль лёталі ракеты-носьбіты Мю, якія былі выведзеныя з эксплуатацыі ў 2006 годзе. Касмадром працягвае выкарыстоўвацца для субарбітальных запускаў, а таксама для арбітальнай ракеты-носьбіта Эпсілон. Акрамя таго, у цэнтры ёсць цэнтр кіравання і антэны для сувязі з міжпланетнымі касмічнымі апаратамі.[1][2]

Хуткія факты Касмічны цэнтр Уцінаура, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Касмічны цэнтр Кагасіма (KSC), заснаваны ў лютым 1962 года[3], быў пабудаваны на ціхаакіянскім узбярэжжы прэфектуры Кагасіма ў Учыноура (цяпер частка Кімоцукі) з мэтай запуску вялікіх ракет з карыснай нагрузкай. Да заснавання KSC выпрабавальныя запускі праводзіліся на наватарскай ракетнай установе Акіта (прэфектура Мічыкава) з сярэдзіны 1950-х да 1960-х гадоў. Аднак прагрэс у распрацоўцы ракет і патрэба ў больш буйных ракетах-носьбітах патрабаваў больш шырокай акваторыі для падзення адпрацаваных ступеняў, чым вузкае Японскае мора. Пасля разгляду розных месцаў-кандыдатаў быў абраны Уцінаура ў прэфектуры Кагасіма, мяжуючы з Ціхім акіянам.

Thumb
Выгляд на стартавую пляцоўку і станцыю касмічнай сувязі

Першым пускам ракеты з новай пляцоўкі ў жніўні 1962 года стаў запуск ракеты К150, якая з’яўлялася паменшанай копіяй ракеты Каппа. Выпрабаванні ракет Каппа, Ламбда і Ламбда-4 у KSC былі карысным досведам для падрыхтоўкі да арбітальных запускаў малых спадарожнікаў. Пасля чатырох няўдалых запускаў, на борце ракеты Ламбда-4S-5 быў паспяхова выведзены на арбіту спадарожнік для інжынерных выпрабаванняў. Спадарожнік быў названы Асумі (ў гонар паўвострава ў прэфектуры Кагасіма) і стаў першым паспяховым запускам спадарожніка ў Японіі.[2] У той жа час працягвалася праграма распрацоўкі большых ракет сямейства Мю, прагрэс у стварэнні якіх дазволіў запускаць навуковыя спадарожнікі з хуткасцю адзін раз на год.

14 верасня 2013 года ў 14:00 па JST з касмадрома адбыўся першы запуск ракеты-носьбіта Эпсілон з малым навуковым спадарожнікам SPRINT-A.

3 лютага 2018 ў 14:03 па JST з касмадрома адбыўся паспяховы запуск самай маленькай арбітальнай ракеты-носьбіта, SS-520, масай 2,6 тон і з карыснай нагрузкай каля 4 кг.[4]

За час існавання касмічнага цэнтру, у ім было праведзена каля 400 запускаў.[2]

Thumb
Бункер кіравання запускамі
Remove ads

Глядзіце таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads