Эпсілон (ракета-носьбіт)

ракета-носьбіт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Эпсілон» (яп.: イプシロンロケット Іпусірон рокэтто) — японская трохступенчатая цвёрдапаліўная ракета-носьбіт лёгкага класа, раней вядомая як ASR (ад англ.: Advanced Solid Rocket — перадавая цвёрдапаліўная ракета), распрацаваная і сканструіраваная Японскім аэракасмічным агентствам (JAXA) і «IHI Corporation[ru]» для запуска лёгкіх навуковых касмічных апаратаў. Яе распрацоўка пачалася ў 2007 годзе, як замена чатырохступенчатай цвёрдапаліўнай ракеты-носьбіта «Мю-5[ru]», выкарыстоўванне якой было спынена ў 2006 годзе.

Хуткія факты Агульныя звесткі, Асноўныя характарыстыкі ...
Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...
Remove ads

Перадумовы стварэння

Галоўнай мэтай стварэння новай ракеты-носьбіта было зніжэнне высокага кошту запуску ракеты «Мю-5[ru]», якая складала 75—90 млн долараў ЗША. Укараненне новых тэхналогій і аптымізацыя вытворчасці дазволілі ўдвая знізіць кошт ракеты, а таксама значна скараціць час, неабходны на яе стварэнне і абслугоўванне, у параўнанні з «Мю-5». Так, час ад падпісання кантракту на запуск спадарожніка да старту скараціўся з трох гадоў да аднаго года, працэс зборкі ракеты-носьбіта на стартавай пляцоўцы паменшаны з 42 да 7 дзён, перадстартавы адлік скарочаны з 9 да 3 гадзін[1]. Ракета абсталявана сучаснымі камп’ютарамі, дзякуючы чаму праверка і кантроль гатоўнасці ракеты да запуску адбываюцца аўтаматычна і амаль не патрабуюць удзелу чалавека. Для забеспячэння пуску ракеты-носьбіта «Эпсілон» патрабуецца ўсяго 8 чалавек, для запуску ранейшых ракет было неабходна каля 150 чалавек персаналу.

Remove ads

Канструкцыя

Першапачатковая версія ракеты-носьбіта выкарыстоўвалася толькі для аднаго запуску. Праграма па распрацоўцы ракеты-носьбіта «Эпсілон» каштавала каля 200 млн долараў[2].

Агульная маса ракеты-носьбіта «Эпсілон» складала 91 т, пры даўжыні 24,4 м. Ракета дазваляла вывесці на нізкую калязямную арбіту да 1200 кг, а пры даданні вадкаснай[ru] чацвёртай ступені — да 450 кг на сонечна-сінхронную арбіту вышынёй 500 км[3].

Першая ступень

У якасці першай ступені усталяваны мадыфікаваны цвердапаліўны[ru] бакавы паскаральнік SRB-A3[ja], які выкарыстоўваецца на ракетах-носьбітах H-IIA[ru] і H-IIB[ru]. Замест конусападобнага каўпака-абцякальніка, наверсе ступені замацаваная прамежкавая секцыя даўжынёй 1,58 м, якая змяшчае сопла рухавіка другой ступені[1].

Вышыня ступені складае 11,68 м (без прамежкавай секцыі), дыяметр — 2,6 м, стартавая маса — 75 500 кг. Ступень развівае сярэднюю цягу 2271 кН у вакууме з удзельным імпульсам 284 с. Час працы прыступкі — 116 секунд[3].

Другая ступень

На другой ступені выкарыстоўваецца цвёрдапаліўны рухавік M-34c, мадыфікаваная версія трэцяй ступені ракеты-носьбіта «Мю-5[ru]».

Дыяметр прыступкі 2,2 м, вышыня — 4,3 м, стартавая маса — 12 300 кг. Цяга ступені ў вакууме складае 371,5 кН, удзельны імпульс 300 с. Час працы — 105 секунд[3].

Асаблівасцю прыступкі з’яўляецца высоўны соплавы насадак[ru], які раскладаецца пасля адстыкоўкі першай ступені і перад запальваннем другой, для павышэння эфектыўнасці працы рухавіка[1].

Трэцяя ступень

Для трэцяй ступені выкарыстоўваецца цвёрдапаліўны рухавік KM-V2b, мадыфікаваная версія чацвёртай ступені ракеты-носьбіта «Мю-5[ru]».

Вышыня ступені — 2,3 м, дыяметр 1,4 м, стартавая маса — 2,9 т. Сярэдняя цяга ступені ў вакууме складае 99,8 кН з удзельным імпульсам 301 с. Ступень таксама абсталявана высоўным соплавым насадкам і працуе на працягу 90 секунд[3].

Зверху ступені знаходзіцца цыліндрычная секцыя для мантажу абсталявання EMS (англ.: Equipment Mounting Structure), на вонкавым боку якой размяшчаюцца палётныя камп’ютары, сістэмы кіравання, навігацыі і тэлеметрыі ракеты-носьбіта. Да EMS далучаецца адаптар карыснай нагрузкі, а ўнутры секцыі могуць быць інтэграваныя элементы дадатковай, чацвёртай ступені[1].

Чацвёртая ступень (опцыя)

Пры неабходнасці больш дакладнага вываду карыснай нагрузкі на неабходную кругавую арбіту можа быць ўстаноўлена кампактная вадкасная ступень CLPS (англ.: Compact Liquid Propulsion Stage), якая выкарыстоўвае ў якасці паліва гідразін. Іншая назва ступені — PBS (англ.: Post Boost Stage)[4].

3 паліўных бака дыяметрам 42 см размяшчаюцца ўнутры секцыі EMS і месцяць каля 120 кг паліва. Цяга вадкаснага ракетнага рухавіка[ru] складае 0,4 кН. Рухавік можа быць адноўлены шматкроць, агульны час працы дасягае 1100 секунд. У якасці сістэмы арыентацыі выкарыстоўваецца набор маленькіх гідразінавых рухавікоў[4][5].

Галаўны абцякальнік

Абцякальнік[ru] мацуецца на прамежкавую секцыю першай ступені і хавае карысную нагрузку, чацвёртую, трэцюю і другую ступені. Даўжыня абцякальніка складае 9,19 м, дыяметр — 2,5 м, вага — каля 800 кг[4].

Remove ads

Эпсілон-2

Пасля першага палёту ракета падвергнулася мадыфікацыі: агульная маса вырасла да 95,1 т, даўжыня — да 26 м[5]. Таксама выраслі паказчыкі выводнай карыснай нагрузкі. Палепшаная версія ракеты-носьбіта можа вывесці на НКА да 1500 кг, а на ССА — да 590 кг (з выкарыстаннем чацвёртай ступені CLPS)[4].

Першая ступень практычна не зведала змен, была толькі павялічана вышыня прамежкавай секцыі да 2,32 м, каб змясціць павелічэлае сопла рухавіка другой ступені[4].

Асноўныя змены закранулі другой ступені, дыяметр павялічыўся да 2,6 м, агульная маса вырасла да 17 200 кг. Цяга новага рухавіка M-35 павялічылася да 445 кН, час працы прыступкі ўзрос да 129 с. Высоўны соплавы насадак заменены стацыянарным, павялічыўшы агульную вышыню прыступкі да 5,16 м. У адрозненне ад папярэдняй версіі, другая ступень мае ўласную знешнюю абалонку і не прычынена галаўным абцякальнікам[4][5].

У трэцяй ступені выкарыстоўваецца абноўлены рухавік KM-V2c, які таксама атрымаў стацыянарнае сопла замест высоўнага, павялічыўшы за кошт гэтага вышыню прыступкі да 2,5 м; паказчыкі прадукцыйнасці прыступкі не змяніліся[4].

Апцыянальная чацвёртая ступень CLPS на новай версіі ракеты-носьбіта будзе выкарыстоўваць замест трох паліўных бакаў адзін павялічанага дыяметра (65 см), ёмістасць паліва падвысіцца да 145 кг, а максімальны час працы прыступкі — да 1300 секунд. Выкарыстанне CLPS павялічвае стартавую масу ракеты на 300 кг[4][5].

Галаўны абцякальнік застаўся ранейшых памераў, але ўнутраны аб’ём, які выкарыстоўваецца для размяшчэння карыснай нагрузкі павялічыўся за кошт таго, што абцякальнік цяпер замацоўваецца на другую ступень і хавае толькі трэцюю, чацвёртую ступені і карысную нагрузку[4].

Стартавая пляцоўка

Запускі ракеты-носьбіта «Эпсілон» вырабляюцца са стартавай пляцоўкі LP-Mu Касмічнага цэнтра Уціноўра, размешчанай на ўзбярэжжы Ціхага акіяну паблізу японскага горада Кімацукі[ru] (былы Уціноўра), у прэфектуры Кагасіма.

Запускі ракеты-носьбіта «Эпсілон»

Больш інфармацыі №, Дата, час (UTC) ...
Remove ads

Магчымае ваеннае прымяненне

У сувязі з магчымай эскалацыяй[ru] адносінаў Паўночнай Карэі і Кітая, якія маюць уласныя балістычныя ракеты, з Японіяй выказваюцца здагадкі аб выкарыстанні Японіяй ракеты «Эпсилон» для адпрацоўкі тэхналогій балістычных ракет[19][20].

У лістападзе 2012 года JAXA паведаміла аб магчымай уцечцы сакрэтнай інфармацыі аб ракеце пасля заражэння аднаго камп’ютара ў іх сетцы вірусам (камп’ютар быў выдалены) і больш ранніх кібератак[21][22].

Remove ads

Гл. таксама

  • Ракета-носьбіт лёгкага класа «Афіна[ru]»
  • Ракета-носьбіт лёгкага класа «Вега[ru]»
  • Ракета-носьбіт лёгкага класа «Рокат[ru]»
  • Ракета-носьбіт лёгкага класа «Дняпро[ru]»
  • Ракета-носьбіт лёгкага класа «PSLV»

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads