Касцюкоўка (Гомельскі раён)

вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцюко́ўка[3] (трансліт.: Kasciukoŭka, руск.: Костюковка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Яромінскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 5 км на поўнач ад Гомеля, на шашы Доўск — Гомель.

Транспартная сетка

Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца, на ўсходзе — завулак. Забудова двухбаковая, у асноўным драўляная, сядзібнага тыпу.

За 1,4 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Касцюкоўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Значную частку жыхароў складалі стараверы, якія збеглі з Расіі.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у валоданні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 — фельдмаршала князя І. Ф. Паскевіча. Праз вёску праходзіў гасцінец Санкт-Пецярбург — Кіеў (пачаў будавацца ў 1782 годзе). У 1850 годзе побач прайшла шаша Санкт-Пецярбург — Кіеў, што значна пашырыла транспартныя магчымасці вёскі. Паштовая станцыя. Гаспадар фальварка Касцюкоўка валодаў тут у 1862 годзе 611 дзесяцінамі зямлі. З 1875 працавала крупадрабнілка. У 1885 годзе дзейнічала збожжазахавальны магазін. Паводле перапісу 1897 года: школа, карчма. У вясковай школе ў 1907 годзе было 43 вучні. У 1909 годзе 1239 дзесяцін зямлі, у Пакалюбіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Працавала аддзяленне паштовай сувязі.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, школа, цэнтр Касцюкоўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай акругі. Побач былі Касцюкоўскія хутары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 142 жыхары загінулі на фронце. Размяшчаюцца вучэбна-даследчая гаспадарка, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 179, фабрыка швейных вырабаў, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 382 гаспадаркі, 850 жыхароў.

Дынаміка

  • 1838 год — 75 двароў.
  • 1838 год — 279 рэвізскіх душ.
  • 1885 год — 123 двары, 683 жыхары.
  • 1897 год — 175 двароў, 1007 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 1242 жыхары.
  • 1926 год — 26 двароў, 143 жыхары.
  • 1959 год — 1343 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 год — 382 гаспадаркі, 850 жыхароў.

Вядомыя асобы

  • П. Н. Гаўрыленка (28.2.1902 — 4.2.1961) — беларускі мастак.
  • Ф. Н. Гаўрыленка — камандзір партызанскай брыгады імя М. І. Калініна Вілейскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны .
  • І. Ф. Клімаў — 1-ы сакратар Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б). Пасля вайны — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
  • Віктар Іванавіч Чарназёмаў (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads