Іван Фролавіч Клімаў
савецкі дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Фро́лавіч Клі́маў (10 верасня 1903, в. Касцюкоўка Магілёўскай губерні — 9 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
З 1923 года ён быў актывістам прафсаюза і камсамола, а з 1925 года быў партыйным дзеячам, з 1931 года працаваў у ЦК Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі.
У 1936 годзе быў выкладчыкам Рэспубліканскай школы прапагандыстаў партыі пры ЦК КП(б)Б, затым дырэктарам гэтай школы, пасля ў 1940-х ён быў дырэктарам партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б. У верасні 1939 быў прызначаны галоўным упаўнаважаным па арганізацыі грамадскай адміністрацыі на занятай РСЧА заходнебеларускай тэрыторыі. У кола яго абявязкаў уваходзіла таксама каардынацыя работы па выяўленню і рэпрэсіраванню рэальных і нават патэнцыяльных праціўнікаў савецкай улады на далучаных да СССР землях[1].
У кастрычніку 1940 года стаў 1-м сакратаром Вілейскага абкама КП(б)Б. У 1941 годзе быў палітычным афіцэрам РСЧА (у 13-й арміі), у 1941—1942 гадах быў сакратаром Ташкенцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Узбекістана па працы з кадрамі.
З 28 мая 1943 года да ліпеня 1944 года быў першым сакратаром Вілейскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. Пасля вызвалення Вілейкі летам 1944 года зноў уступіў у пасаду першага сакратара Маладзечанскага абласнога камітэта КП(б)Б; у 1949 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б).
У 1951—1952 гадах — слухач курсаў пры ЦК УКП(б), з 1952 па жнівень 1953 года — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б, са жніўня 1953 да 1962 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.
У 1961 годзе займаў пасаду міністра па нарыхтоўкам Беларускай ССР, у 1962-1968 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, а ў 1968-1974 гадах — намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
З 1974 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, а з 1980 года — старшыня Камісіі па справах былых партызан і актывістаў падполля ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
З 18 лютага 1949 па 4 лютага 1976 года член ЦК КП(б)Б, у 1955—1960 гадах — член Бюро ЦК КП(б)Б. З 6 лютага 1976 года — член Рэвізійнай Камісіі КПБ. У 1980 годзе атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Беларускай ССР.
Remove ads
Бібліяграфія
- І. Ф. Клімаў, М. Е. Гракаў. Партызаны Віленшчыны. — 2-е выд.. — Мн.: Беларусь, 1970.
- І. Ф. Клімаў. Далёкае і блізкае. — 1987.
Зноскі
- Адамушка У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. — Мн.: Беларусь, 1994. — С. 100. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0047-8.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads