Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка) — неагатычны каталіцкі храм, размешчаны ў цэнтры вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння[1].
Remove ads
Гісторыя будаўніцтва
Драўляны храм
- 1676 г. — будаўніцтва першага, драўлянага касцёла князем Геранімам Сангушкам.
- 1687 г. — Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундавала пры касцёле кляштар дамініканцаў.
- 1712 г. — кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганнямі айца Валадковіча.
- 1812 г. — касцёл спалены падчас руска-французскай вайны.
- 1824 г. — касцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе.
- 1835 г. — скасаваны кляштар дамініканцаў, а касцёлу нададзены статус парафіяльнага.
Мураваны храм

Мураваны храм быў узведзены ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-ой сусветнай вайны храм не дзейнічаў. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансептам і круглай апсідай. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаныя неагатычныя элементы: ступеньчатыя контрфорсы, высокія спічастыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе. У інтэр'еры — спічастыя скляпенні.
Зноскі
- склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads