Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Альковічы)map
Remove ads

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вілейскі раён). Пабудаваны ў 1900—1905 гадах каля старага драўлянага касцела. Помнік архітэктуры неаготыкі.

Хуткія факты Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Інтэр’ер касцёла

Касцёл уяўляе сабой трохнефны аднавежавы храм сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з трохграннай высокай апсідай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысціі. Апсіда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат’ярусная (завяршэнне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпергам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнаментам паміж двума карнізамі. Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом з невялікай вежачкай. Вокны касцёла стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеннем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калоны і пілястры. Калоны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісця і пладоў вінаграду. На хорах — арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазіцыі і дэкоры.

Дах касцёла адрамантаваны пасля пажару 1969 г.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads