Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Сар’я)
храм у аграгарадку Сар’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сар'янскі касцёл, або Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ці Царква Успення Прасвятой Божай Маці[1][2] — спачатку каталіцкі, потым праваслаўны храм у вёсцы Сар'я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік сакральнай архітэктуры рэспубліканскага ўзроўню.
Помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя, адзін з самых выразных неагатычных храмаў у Беларусі, пабудаваны з чырвонай цэглы. У народзе празваны каменны крышталь ці каменныя карункі[3]).
Remove ads
Гісторыя


Узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар’янскім землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла с жыцця[3].
Аўтар праекта — прускі архітэктар Густаў Шахт. Яму была пастаўлена няпростая задача. Ігнат, які сумаваў па маладой жонцы, хацеў бачыць храм увасабленнем яе прыгажосці і выразам усёй глыбіні яго пачуццяў[3]. У якасці архітэктурнага стылю была выбрана модная ў тыя часы неаготыка («Віктарыянскі стыль»). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.
У 1865 г. касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзены праваслаўным.
У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У канцы 1980-х гадоў храм часткова рэканструяваны, але адноўлены не да канца. У 1989 годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у царкве аднавіліся набажэнствы.
Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў Пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.
Насупраць касцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.
Стан на 2009: разбурана званіца, згубленыя фрагменты знешняга выгляду будынка ў яго верхняй частцы, пацьмянеў мур з характэрнай чырвонай цэглы. Праводзяцца рэстаўрацыйныя працы, тэрміны іх завяршэння невядомыя[3].
Стан на 2013: рэстаўрацыйныя работы завершаны, у храме ўсталяваны новы алтар, дэмантавана верхняе перакрыцце, каля храма ўсталяваны помнік святым Пятру і Фяўронні .
Remove ads
Архітэктура


У плане касцёл мае прамавугольную форму, з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі. Кампазіцыя галоўнага фасада ступеньчатая, трохчасткавая. Цэнтральную частку завяршаюць 2 шатровая вежачкі на пяцігранных рабрыстых контрфорсах.
Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі, завершаны аркатурным паяском с скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асноўнага аб'ёму з апсідай вылучаюць двухчасткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі.
Унутры асноўнае памяшканне перакрыта крыжовымі скляпеннямі, пластыку якіх узбагачаюць ляпныя нярвюры. Дзве калоны падтрымліваюць хоры з арачнай балюстрадай.
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь // склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл. ISBN 978-985-6828-35-8
- Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 328
- «100 дорог»: Каменный кристалл Архівавана 15 снежня 2009.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads