Касцёл Святога Людовіка (Свяцілавічы)
касцёл у аг. Свяцілавічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Людовіка — каталіцкі храм у аграгарадку Свяцілавічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Захаваўся ў перабудаваным выглядзе. Не дзейнічае.
Remove ads
Гісторыя
Пасля закрыцця бялыніцкага кармеліцкага кляштара каталіцкай супольнасці дазволілі збудаваць храм у Свяцілавічах, якія знаходзяцца ў адлегласці 10 вёрст ад Бялынічаў. На думку ксяндза Юзафата Жыскара, «гэта быў вялікі крок наперад, які развіваў рэлігійнае жыццё, таму [парафіяне] сквапна ўзяліся за працу»[1].
Фундатарамі касцёла былі сёстры Марыя, Сафія і Эмілія, якія заснавалі яго ў памяць аб адзіным браце[2]. Дапамогу ў будаўніцтве аказвалі таксама вернікі, найперш Васілеўскія, Гладзінскія, Венцлаўскія, Шперкоўна, і ксёндз Гедройць, «вельмі адданы справе».
Спецыялісты па вырабе цэглы для храма былі запрошаны з Варшавы, а гліну здабывалі ў Свяцілавічах[2]. У 1903 годзе будоўля была скончана, і ў 1904 годзе адбылося асвячэнне касцёла, галоўным апекуном якога стаў Святы Людовік. Акрамя гэтага, святы адбываліся на Спасланне Святога Духа[3].
Касцёл, на якім нават не дазволілі пабудаваць высокія вежы, адразу стаў цэнтрам парафіі, якая аб’ядноўвала каталікоў колішніх прыходаў у Княжыцах і Бялынічах[3].
Паводле некаторых звестак, колькасць вернікаў у прыходзе дасягала 1600 асоб. Касцёл меў прывілеі, нададзеныя біскупам Дзенісевічам. У ім асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай, копія якога знаходзілася ў адным з бакавых алтароў храма[3].
Перад Першай сусветнай вайной у парафіі служылі ксяндзы Межвінскі і Пашкевіч[3].
У 1930-я гады будынак перадалі прамкалгасу, потым прыстасавалі пад клуб, сельскую школу. У 1951 годзе вежа-званіца была разабрана, да фасада прыбудаваны 2-павярховыя крылы і будынак прыстасаваны пад праўленне калгаса імя Заслонава і бібліятэку. Цяпер у перабудаваным касцёле размяшчаецца пошта[2].
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і трохступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. З тыльнага боку выступае рызаліт апсіды.
Зноскі
- Nasze kościoły. Opis wszystkich kościołów i parafij znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. Tom I. Archidjecezja Mohylowska. Ułożyli i wydali ks. D. Bącykowski i ks. J. Źyskar. Warszawa-Peterburg. 1913, s. 49—52.
- Святлана Маркава. Свяцілавіцкія таямніцы. // Мінск: Рэспубліка, 3 ліпеня 2014. (бел.)
- Касцёл св. Людовіка ў Свяцілавічах (Бялыніцкі раён). — Магілёўскі і Бабруйскі дэканаты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 15 лістапада 2014. (бел.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads