Касцёл Святога Станіслава (Пінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Станіслава (Пінск)map
Remove ads

Касцёл Святога Станiслава — колішні касцёл у Пінску, помнік беларускай архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзя.

Хуткія факты Касцёл Святога Станіслава, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя касцёла

Будаўніцтва кафедральнага касцёла Св. Станіслава было распачата ў 1635 годзе, будаваўся ён пры Пінскім калегіуме езуітаў на сродкі пінскага старасты канцлера Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Скончаны ў 1648 годзе. На той час з’яўляўся самым вялікім касцёлам Вялікага Княства Літоўскага.

У маі 1657 годзе ў склепе касцёла пахаваны каталіцкі святы Андрэй Баболя; пасля яго мошчы перавезены ў Варшаву[1].

У 1787—1799 гг. касцёл належаў уніятам. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, манастыр з касцёлам у езуітаў адабралі і аддалі базыльянам. У 1800 годзе манастыр асвячоны як праваслаўны Богаяўленскі (сюды перавялі пінскі мужчынскі Богаяўленскі манастыр). Калі Пінск апынуўся ў складзе міжваеннай Польшчы (1918—1938), у касцёле Св. Станіслава зноў сталі служыць каталікі.

Thumb
Перспектыва цяперашняй вул. Леніна ў 1930-я гг.

Рускі пісьменнік М. С. Ляскоў, які праязджаў Пінск, пісаў:

Касцёл езуітаў, ператвораны цяпер у праваслаўны храм, надзвычай прыгожы. Ён пабудаваны яшчэ пры князях Вішнявецкіх. Калі глядзець на Пінск з-за ракі Піны, то гэты храм і дом Скірмута як бы пануюць над драўляным горадам. Усярэдзіне сабора мы не маглі знайсці нічога выдатнага, акрамя дзвюх незабеленых фрэсак, усё астатняе забелена[2].

Пра касцёл у 1939 годзе ёсць цікавы ўспамін пінчука-эмігранта Джуліуса Маргаліна (1900—1971)

… група з 20 памагатых з чырвонымі павязкамі на рукавах (галоўным чынам яўрэі-камуністы) падбеглі да стаячых гармат і танкаў на вуліцы Пілсудскага (Першамайская) і спецыяльна сказалі, што нібы хтосьці забраўся на касцёл і страляе па Чырвонай Арміі і камуністах. Пад’ехаў танк і адна гармата, пачалі паліць па вежы і амбону. Дах, адна вежа і фрэскі былі разбураны. Слядоў, што хтосьці мог быць у будынку, не было выяўлена[3].

У тую пару касцёл усярэдзіне амаль увесь выгарэў, абваліўся дах.

У 1953 годзе пры рэканструкцыі горада і ўстаноўцы на плошчы помніка У. І. Леніну, касцёл падарвалі.

Remove ads

Архітэктура касцёла

Thumb
Бакавы фасад
Thumb
Галоўны фасад
Thumb
Касцёл у 1930-х гадах
Thumb
Папярочны разрэз

Касцёл пабудаваны з цэглы, тыповага для тагачаснага манументальнага дойлідства — памеру 27х12х5 см. Аб’ём касцёл меў 40 тыс. куб. м, вышыня — 28 м, найбольшая шырыня фасада — 25 м. У галоўнай частцы фасада касцёла меліся бакавыя крылы, завершаныя паўкружжамі сцен з аркавымі праёмамі. На фасадзе таксама меліся дзве 11-мятровыя трох’ярусныя вежы. Крыжы знаходзіліся на вышыні 28 метраў.

Як у большасці езуіцкіх касцёлаў, унутраныя драўляныя сцены касцёла св. Станіслава былі ўпрыгожаны мастацкай разьбой, скляпенне — фрэскай «Ісус, які ўваскрашае Лазара». Усярэдзіне касцёла стаялі папарныя калоны. Над бакавымі нефамі на другім і трэцім паверхах размяшчаліся прасторы для хораў[4].

Гісторык беларускай архітэктуры Т. Габрусь мяркуе, што «інтэр’еры касцёла і калегіума, пэўна, упрыгожвалі мастакі-езуіты Якуб Брэтзер (1690—1733) і Ігнат Дарэці (1703—1763). Сцены касцёла былі распісаны фрэскамі на тэмы жыцця Св. Станіслава»[5].

У 17491753 гг. архітэктар Ян Тупальт (17071769) задумаў буйную перабудову касцёла. Мастацтвазнавец С. Адамовіч піша: «Менавіта тады былі збудаваны каменныя вежы замест драўляных, фасады ўпрыгожаны гіпсавымі скульптурамі, а абапал фасада збудаваны арыгінальныя крылы, якія служылі таксама званіцамі. Па сведчанні сучаснікаў, касцёл уражваў не толькі сваімі памерамі, але і асобай працай лепшых еўрапейскіх майстроў, якія стварылі галерэю пышных фрэсак, упрыгожылі інтэр’ер храма разьбой па дрэве, скульптурнымі кампазіцыямі, вырабамі з бронзы»[6].

Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе, касцёл абнаўляўся пасля пажару і абвалу перакрыццяў — гэта значыць, ён, мабыць, быў цалкам перабудаваны ў трэцяй чвэрці XVIII стагоддзя ў стылі позняга барока.

У Беларусі існаваў яшчэ адзін касцёл Св. Станіслава (1454—1842) — у Мядзеле.

Таксама ў Магілёве існуе Сабор Святога Станіслава.

Remove ads

Зноскі

  1. Margolin Julius. When the Red Army Liberated Pinsk (Commentary [American Jewish Committee] — vol. 14, no. 6, Dec. 1952), pp. 517—528
  2. Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси.— М., Прогресс-традиция. 2002. С. 340
  3. Габрусь Т. Мураваныя харалы. ― Мн., 2001
  4. Адамовіч С. Комплекс Пінскага езуіцкага кляштара // Наша Вера, 1999, № 3. С. 32-36

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads