Касцёл Святога Юрыя (Варняны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Юрыя (Варняны)map
Remove ads

Касцёл Святога Юрыя — каталіцкі храм у аграгарадку Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры мястэчка, на плошчы. Помнік манументальнай архітэктуры позняга барока, як архітэктурная дамінанта завяршаў рэгулярны горадабудаўнічы ансамбль.

Хуткія факты Касцёл Святога Юрыя, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

3 касцёлам звязана першае ўпамінанне мястэчка Варняны, калі ўладальніца маёнтка Марына Сангайлава ў 1462 годзе ахвяравала грошы на будаўніцтва драўлянага касцёла Божага Цела і плябаніі. У XVI стагоддзі ўладальнік Варнян ваявода мінскі і смаленскі Ян Абрамовіч забраў храм пад кальвінскі збор. Наступны ўладальнік вёскі староста старадубскі Самуэль Абрамовіч, які перайшоў у каталіцтва, у 1654 годзе кальвінскі збор закрыў. 3 1743 да 1842 пры касцёле служылі манахі-рахіты.

Новы касцёл пабудаваны ў 1767—69 гадах па фундацыі ўладальніцы мястэчка Марыі Абрамовіч з цэглы на месцы ранейшага храма паводле праекта архітэктара Аўгуста Касакоўскага, кансекраваны біскупам віленскім Міхалам Зянковічам. Касцёл дабудоўваўся ў 1880 і 1909 гадах. Да пачатку 1980-х гадоў быў у запусценні. Рэстаўрыраваны і перададзены вернікам, асвячоны 11 сакавіка 1990 года.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл — помнік архітэктуры позняга барока[1][2][3][4]. А. М. Кулагін вызначае архітэктурны стыль будынка як ракако[4]. Як архітэктурная дамінанта касцёл завяршаў рэгулярны горадабудаўнічы ансамбль, арганізаваны вакол выцягнутай прамавугольнай плошчы.

Дом аптэкара і плябанія (1770) утвараюць перад касцёлам раскрыты на плошчу курданёр. Першапачаткова храм і пастаўленыя да яго вуглом бакавыя 2-павярховыя плябаніі акаймоўвала аздобленая скульптурнымі кампазіцыямі мураваная агароджа з брамай. Насупраць храма, на заходнім баку плошчы, быў палацава-паркавы ансамбль Абрамовічаў, ад якога захаваўся парк і павільён-вежа (палац згарэў напярэдадні 1-й сусветнай вайны). Паўднёвы і паўночны бакі плошчы фарміравалі 2 рады жылой забудовы, у якую ўваходзілі карчма і гандлёвыя рады.

Дынамічная вертыкальная кампазіцыя ствараецца выцягнутымі прапорцыямі 2 вежаў з фігурнымі ківорыямі, 2-ярусным шчытом паміж імі і высокімі арачнымі праёмамі і нішамі. Бакавыя фасады стрымана аздоблены падвойнымі пілястрамі ў прасценках арачных аконных праёмаў. Гарызантальная расшыўка цокальнай часткі падкрэслівае вертыкальны рух увагнута-пукатай фасаднай плоскасці. Яруснасць падкрэслена развітымі тонкапрафіляванымі і крапаванымі карнізнымі паясамі, архітэктурную пластыку ствараюць прафіляваныя цягі, ліштвы, вязкі пілястраў, раскрапоўкі, фігурныя завяршэнні вежаў і франтона.

Шмат’ярусныя чацверыковыя вежы маюць увагнутую паверхню прасценкаў паміж звязкамі вуглавых пілястраў, што стварае тонкую нюансіроўку падаючых і слізгаючых ценяў. Імклівасць вертыкальных ліній супакойвае мяккі малюнак цякучых абрысаў. Неф святыні падзелены сістэмай пілястраў і спараных падпружных арак на дзве часткі, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Амаль роўная з нефам па даўжыні прамавугольная апсіда прэзбітэрыя мае аналагічнае скляпенне, але больш інтэнсіўны рытм падпружных арак. Па баках прэсбітэрыя размешчаны нізкія сіметрычныя аб’ёмы сакрыстый. Над нартэксам укампанаваны арганныя хоры з пластычным хвалістым абрысам агароджы. Алтары храма ўпрыгожвалі абразы мастака С. Чаховіча і яго вучняў.

Remove ads

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Гродзенская вобласць.  371 с., іл. — С. 87
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5. — С. 105
  3. Мураваныя харалы : Сакрал. архітэктура бел. барока / Т. В. Габрусь [Рэд. савет: Малашэвіч (старш.) і інш.; Маст.: Грынь І. А., Шафрановіч Л. С.; Натур. фатаздымкі: Габрусь Т. і інш.]. — Мінск: Ураджай, 2001. — 286 с. — С. 253
  4. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 51—52

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads