Касцёл Святой Сям’і (Верцялішкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святой Сям’і — мураваны каталіцкі храм у Верцялішках Гродненскага раёна Гродзенскай вобласці, размешчаны на вуліцы Ціміразева.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Парафія ў аграгарадку была заснавана ў 2006 годзе па ініцыятыве мясцовых католікаў, якія хацелі мець уласную святыню. Будаўніцтва касцёла пачалося ў 2007 годзе.
11 верасня 2022 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне новага касцёла. На пачатку ўрачыстасці біскупа прывіталі каля дзвярэй святыні. Вернікі сімвалічна перадалі іерарху ключы ад касцёла, якімі ён тройчы ўдарыў па дзвярах. Затым прысутныя ўвайшлі ў працэсіі ў касцёл, дзе адбыўся абрад асвячэння: акрапленне вадой сцен і алтара, малітва Літаніяй да ўсіх святых, намашчэнне святым алеем алтара і сцен, акаджэнне алтара, унутранага памяшкання і вернікаў, накрыццё белым абрусам алтара[1][2].
Remove ads
Пробашчы парафіі
- кс. Яўген Барысюк
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads