Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Канічы)

каталіцкі храм у в. Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Канічы)map
Remove ads

Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у вёсцы Канічах Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі

Хуткія факты Касцёл Святых Анёлаў Ахоўнікаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першая ўзгадка аб касцёле ў Канічах адносіцца да 1830-х гадоў (па іншых звестках — 1825 года), калі ўладальніца вёскі Кардула Цеханавецкая  (ВД) заснавала капліцу, якая служыла сямейнай пахавальняй гэтага роду. Каталіцкі прыход таксама ўзгадваецца ў адным з рэвізскіх дакументаў 1841 года[1].

Будаўніцтва цаглянага касцёла распачалося ў 1900 годзе над магільным склепам Цеханавецкіх. Спачатку храм меркавалася ўзвесці ў іншай частцы вёскі, аднак на месцы планаванага будаўніцтва загінуў чалавек, што палічылі дрэнным знакам. Паводле ўзгадак вяскоўцаў, дзеля таго, каб даставіць гліняныя цагліны будаўнікам, людзі выбудоўваліся ў доўгую чаргу і перадавалі іх з рук у рукі, а ў сам раствор для трываласці дадавалі курыныя яйкі, тварог і вапну. Узвядзенне храма скончылася ў 1910 годзе. Дакладнае імя святога, у гонар якога быў асвячоны касцёл невядома, аднак прыход меў філіяльны статус[2].

Падчас Другой сусветнай вайны ў купал касцёла трапіў снарад, а з самога храма ў Германію былі вывезены інтэр’ер і арган. У пасляваенны час храм спрабавалі зруйнаваць, вырываючы кавалкі сценаў з дапамогай трактароў, але цалкам знішчыць будынак не атрымалася — разбуранымі апынуліся толькі дзве калоны пры ўваходзе[2]. У цяперашні час парафія адраджаецца пад найменнем Анёлаў-Ахоўнікаў[3].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Апсіда

Касцёл — помнік архітэктуры неараманскага стылю[4], паводле іншых крыніц — неабарока[5]. Двухвежавы прамавугольны ў плане будынак з вылучанай апсіднай часткай, звонку прамавугольнай, знутры паўкруглай, завершанай трохвугольным франтонам, раскрапаваным пілястрамі. Фасады неатынкаваны, апрацаваны пілястрамі і завершаны развітым антаблементам. Галоўны фасад трохчасткавы, фланкіраваны чатырохграннымі вежамі, расчлянёны паўкруглымі люкарнамі, арачнымі аконнымі праёмамі і падзелены антаблементам. Завяршэнне вежаў не захавалася. Высока размешчаны вокны з паўцыркульнымі імпастамі[5].

Дэкаратыўнае ўбранне інтэр’ера і большая частка перакрыццяў не захавалася. Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем, паўкруглая алтарная частка, накрытая двухсхільным дахам — паўсферычнай конхай. Атынкаваныя сцены крапаваны пілястрамі і апяразаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Пад апсідай захавалася скляпеністая крыпта[4].

Па ўспамінах старажылаў, касцёл славіўся сваім багатым інтэр’ерам на ўсё наваколле. Ён быў упрыгожаны фрэскамі і роспісамі, меў арган, які быў выраблены ў Германіі. Лаўкі для сядзення былі зроблены з моранага дубу. На вокнах меліся каляровыя вітражы. Прадметы інтэр’еру аздабляліся чырвоным аксамітам. У ходзе нямецкай акупацыі ўнутранае ўбранства было разрабавана[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Андрэй Скарабагатаў.. В поисках потерянных воспоминаний (руск.)(недаступная спасылка). Магілёўскія ведамасці (8 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2019. Праверана 27.06.2019.
  2. Ёсць на Магілёўшчыне касцёл без імя… . Магілёўскі і Бабруйскі дэканаты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (8 мая 2014). Праверана 27.06.2019.
  3. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 171. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.
  4. Т. В. Габрусь. 1049. Касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць. — С. 217—218.  408 с., іл.
  5. Край у складзе Расійскай імперыі (недаступная спасылка). Магілёўская абласная бібліятэка (2011). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2017. Праверана 27.06.2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads