Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)map
Remove ads

Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у аграгарадку Раготне Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга класіцызму[1].

Хуткія факты Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл у 1915 годзе.

Парафія створана ў 1400 годзе, сённяшні касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. У 1866 годзе быў ператвораны ў Раства-Багародзіцкую царкву і перабудаваны па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[2]. У 1920-я гады быў вернуты католікам. У 1947 годзе зачынены, пераабсталяваны ў краму, вернуты ў 1988 годзе[3][4]. Зноў асвячоны ў 1989 годзе. На 1997 годзе налічвалася 845 парафіян.

Remove ads

Архітэктура

Вырашаны магутным прамавугольным ў плане аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны чацверыковымі вежамі-званіцамі і вылучаны шасцікалонным порцікам з вялізным антаблементам. Фасады рытмічна члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. На трохвугольным франтоне порціка і гранях вежаў — арачныя нішы і аконныя праёмы[1].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Гродзенская вобласць.  371 с., іл.
  2. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads