Раготна

аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Раготнаmap
Remove ads

Раго́тна[1] (трансліт.: Rahotna, руск.: Роготно) — аграгарадок у Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

На аўтамабільнай дарозе НаваельняКазлоўшчына. За 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Дзятлава, за 170 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня[2].

Гісторыя

Упершыню Раготна згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.

Thumb
Панарама мястэчка, 1915

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Раготна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касцёл. Паводле інвентару (1843) мястэчка знаходзілася ў валоданні Шукевічаў[3], пазней перайшло да Валовічаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час будынак колішняга касцёла вярнулі каталікам.

У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2013 годзе разам з іншымі населенымі пунктамі скасаванага Раготнаўскага сельсавета Раготна перайшла ў склад Дварэцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2001 год — 510 жыхароў, 216 двароў[2].

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads