Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Зембін)

храм у Зембіне, Барысаўскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Зембін)map
Remove ads

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — былы рыма-каталіцкі храм у Зембіне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёльная пячатка, XIX ст.

У 1640 годзе ў Зембiне падкаморым ашмянскiм Адамам Саковічам і яго жонкай Марцыянай з Тышкевічаў заснаваны кляштар дамініканцаў, манахам перадалі драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, збудаваны ў 1609 годзе. Шчодрыя сужэнцы запісалі кляштару і фальварак Паляны з правам лову рыбы ў навакольных азёрах, варэння і продажу мёду, піва і іншага спіртнога. Манахі наладзілі працэс і пускалі бражныя «пэнязi» на ўтрыманне кляштарнай бібліятэкі са школай.

У 1790 годзе драўляны касцёл згарэў і праз 20 гадоў на яго месцы ўзвялі манументальны будынак з цэглы. Пры кляштары была школа і вялікая бібліятэка, знішчаная падчас вайны 1812 года. Па задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў у 1833 годзе касцёл канфіскаваны ў скарб Расійскай імперыі, і адноўлены як касцёл у самым пачатку XX ст. Касцёл паспелі адрэстаўраваць, але ў 1932 годзе савецкая ўлада зачыніла яго зноў. З таго часу касцёл паступова руйнаваўся і да 2022 года ад яго заставаліся франтальная сцяна са скульптурай Дзевы Марыі пад крыжам, і горы цэглы паміж рэшткамі сцен усярэдзіне[1][2].

У ноч з 9 на 10 красавіка 2022 года частка бакавой сцяны і франтона касцёла абвалілася, узнікла пагроза далейшага разбурэння франтона[3]. 25 лістапада 2022 года аварыйны франтон быў дэмантаваны[4].

Remove ads

Святары

  • 1902—1905 — Казімір Ваньковіч;
  • 1906 — Браніслаў Юльянавіч Стэфановіч;
  • 1906—1907 — Антоній Лазарэвіч;
  • 1907—1908 — Адольф Віктаравіч Лясатовіч;
  • Юзаф Юзафавіч Гурко;
  • 1908—1914 — Ян Вікенцевіч Крукоўскі;
  • 1915—18? — Станіслаў Ёнін;
  • 1922 — вакацыя;
  • 1923—1933? — Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі;
  • 1928 — Юзаф Станіслававіч Лук’янін[5]

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі


Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads