Касцёл Усіх Святых (Свянцяны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Усіх Святых — каталіцкі храм у Свянцянах (Літва). Размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Свабоды.
Remove ads
Гісторыя
Фундатарам першай святыні ў Свянцянах быў, відаць, у 1420-х гадах, вялікі князь літоўскі Вітаўт. У 1634—1636 гадах узведзены новы касцёл, які крыху больш як праз сто гадоў быў грунтоўна адрамантаваны. Наступныя рэстаўрацыі адбываліся ў 1820 і 1853 гадах[1].

Праект новага мураванага касцёла быў падрыхтаваны ў 1885 годзе, але дазвол на будаўніцтва атрымалі толькі праз некалькі гадоў. Фундатарам касцёла і галоўнага алтара быў афіцэр расійскай арміі Казімір Чаховіч (1847—1923), уласнік суседняга маёнтка Свянцянка, які ўзяў на сябе перад царскімі ўладамі абавязак пабудаваць у Свянцянах таксама і праваслаўную царкву. Касцёл быў кансекраваны ў 1899 годзе тагачасным віленскім біскупам Стэфанам Аляксандрам Звяровічам[1].
У 1998 годзе, перад 100-годдзем сваёй кансекрацыі, касцёл быў грунтоўна адрамантаваны[1].
Remove ads
Архітэктура

Тэрыторыя касцёла ў Свянцянах абнесена каванай агароджай на нізкім бутавым муры. Касцёл у выглядзе трохнефавай базілікі, з трохграннай апсідай і дзвюма вежамі. Партал галоўнага ўвахода ўпрыгожаны архівольтамі[1].
Галоўны неф вышынёй 13 метраў аддзелены ад ніжэйшых бакавых нефаў аркадамі, пастаўленымі на слупах. Адразу за галоўным уваходам размяшчаюцца паабапал сходы, якія вядуць на хоры[1], дзе знаходзіцца арган.
Галоўны алтар Усіх Святых — драўляны, трох’ярусны. У цэнтры — абраз Маці Божай са святымі; у бакавых нішах — статуі святых. Дэкаратыўныя элементы алтара пазалочаныя і вытрыманыя ў гатычным стылі. Канструкцыю вянчаюць трохвугольныя вімпергі, упрыгожаныя крабамі і крыжакветамі. Драўляны амбон, завершаны балдахінам з франтонам і крыжам, аздоблены прамавугольнымі філёнгамі з разеткамі і пазалочанымі кранштэйнамі з валютамі[1].
- Галоўны неф
- Галоўны алтар
- Бакавы неф
- Арган
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads