Казімір Іванавіч Чаховіч
1847 — 1923 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Іванавіч Чахо́віч (польск.: Kazimierz Zachariasz Czechowicz[4], руск.: Казимир Иванович Чехович; 1 сакавіка 1847 — 1923) — вайсковец Расійскай імперыі, генерал-лейтэнант, філантроп, землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкай сям’і з Віленскай губерні, паводле веравызнання быў рыма-каталіком[5]. Нарадзіўся ў сям’і Яна Чаховіча (Івана Філіпавіча) і Пелагіі з Лапацінскіх[4][6], меў братоў Юзафа, Шымана[6] і Станіслава Філіпа (нар. 1840)[4][6]. Бацька займаў пасаду старшыні Палаты грамадзянскага суда[7], валодаў маёнткамі Свянцянка, Друсцяны, Даўкшы, Грыгалюны, Невярышкі, Пашканы, Манкушкі, Ажына, Дзяўкшты[8], Маслішкі і Пагулянка[9] Свянцянскага павета.
Cкончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае юнкерскае вучылішча па першым разрадзе і 19 чэрвеня 1864 года паступіў на ваенную службу. Пачаў яе ў 3-м уланскім Смаленскім палку Віленскай ваеннай акругі, які дыслакаваўся ў Вількавішках. 8 жніўня 1866 атрымаў першае афіцэрскае званне карнета, 3 лютага 1868 быў павышаны да падпаручніка. 12 ліпеня 1870 года Чаховіч быў звольнены са службы па хатніх абставінах, але ўжо 14 лютага 1873 вярнуўся ў строй у званні падпаручніка запасу[5]. Верагодна часовае звальненне было звязанае са смерцю ў 1873 годзе Юзафа Чаховіча, уласніка двара Свянцянка (Свянцянкі)[10], якім пасля валодаў Казімір Чаховіч.
Пасля вяртання быў накіраваны ў 93-і пяхотны Іркуцкі полк Санкт-Пецярбургскай ваеннай акругі, дзе быў справаводам па судовай частцы. 13 студзеня 1875 пераведзены ў 145-ы пяхотны Новачаркаскі полк і камандзіраваны ў Галоўны штаб, а з 15 студзеня 1877 служыў у Генеральным штабе з залічэннем па армейскай кавалерыі[5].

За бездакорную службу паслядоўна павышаўся ў чынах: 30 сакавіка 1876 стаў штабс-капітанам, 30 жніўня 1879 — капітанам за адрозненне па службе, 15 мая 1883 — маёрам, 6 мая 1884 — падпалкоўнікам[5].
З 27 кастрычніка 1892 Чаховіч перайшоў на службу ў Асобны корпус памежнай стражы, дзе ўжо праз некалькі дзён, 31 кастрычніка, быў прызначаны для асаблівых даручэнняў пры Дэпартаменце мытных збораў. 28 сакавіка 1893 года атрымаў званне палкоўніка за адрозненне па службе[5]. З 12 лістапада 1893 займаў пасаду генерала для даручэнняў пры камандзіры корпуса. 1 красавіка 1901 атрымаў званне генерал-маёра, а 6 снежня 1906 — генерал-лейтэнанта[5].
У 1904 годзе быў накіраваны ў Ташкент, дзе стаў памочнікам начальніка 7-й памежнай акругі, а з 30 студзеня 1904 па 1906 год — яе начальнікам. Пасля гэтага, 26 мая 1906, прызначаны начальнікам 5-й памежнай акругі ў Адэсе, дзе штаб корпуса размяшчаўся спачатку па вуліцы Коблеўскай, 29, а з 1907 года — на Карагозавай, 10. Сам Чаховіч жыў у Адэсе па вуліцы Княжацкай, 51[5].

27 лютага 1909 года генерал-лейтэнант Чаховіч быў звольнены са службы з правам насіць мундзіры і з пенсіяй[5].
Уласнік маёнтка Свянцянка каля Свянцянаў[11], у 1913 годзе валодаў 266 дзесяцінамі зямлі[4].
Быў фундатарам касцёла і царквы ў Свянцянах, пабудаваных у 1898 годзе, а таксама галоўнага алтара ў свянцянскім касцёле[11].
Памёр у 1923 годзе, пахаваны на сямейных могілках Чаховічаў у ваколіцах вёскі Грыгалюны каля Свянцян[11].
Remove ads
Асабістае жыццё
Імя Чаховіча згадана ў службовай запісцы пачатку 1890-х гадоў, у спісе асоб, якіх паліцыя лічыла ўдзельнікамі або датычнымі да гомасексуальнага асяроддзя Санкт-Пецярбурга, і дзе яму давалася наступная характарыстыка[12]:
![]() |
Чаховіч Казімір Іванавіч, 40-ка гадоў; Падпалкоўнік, служыць у Гал. Штабе. Ужывае юнкераў, хлапчукоў і маладых афіцэраў. Трымае лакея – цётку[13]. Знаўца і зводнік; дзейнічае адкрыта.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Цехович Казимир Иванович, 40-ка лет; Подполковник, служит в Глав. Штабе. Употребляет юнкеров, мальчишек и молодых офицеров. Держит лакея – тетку. Знаток и сводня; действует открыто. |
![]() |
Станам на 1909 год халасты[5].
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Св. Ганны 3-й ступені (1889)
- ордэн Св. Ганны 2-й ступені (1895)
- ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені (1896)
- ордэн Св. Уладзіміра 3-й ступені (1902)
- ордэн Св. Станіслава 1-й ступені (1904)
- ордэн Св. Ганны 1-й ступені (1906)[5]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads