Катастрофа Як-42 пад Нароўляй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катастрофа Як-42 пад Нароўляй
Remove ads

Катастрофа Як-42 пад Нароўляй — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.

Хуткія факты Агульныя звесткі, Дата ...
Remove ads

Ход падзей

Знаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.

Расследаванне

У момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду механізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналогіі.

Асуджаныя

За выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычніка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:

  • Андрэеў Сяргей Аляксандравіч, 1932 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, жанаты, член КПСС з 1964 года, раней не судзімы, намеснік Галоўнага канструктара Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1976 г.).
  • Первушын Юрый Паўлавіч 1926 г. н., ураджэнец г. Дзедаўка Істынскага р-на Маскоўскай вобласці, рускі, адукацыя — вышэйшая. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут ў 1954 г., жанаты, член КПСС з 1956 года, раней не судзімы, начальнік аддзела механізмаў Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
  • Румянцаў Георгій Іванавіч, 1927 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут у 1956 г., жанаты, член КПСС з 1952 года, раней не судзімы, начальнік брыгады кіравання Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
Remove ads

Наступствы

Пасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.

Экіпаж самалёта

  • Камандзір паветранага судна — Мусінскі Вячаслаў Мікалаевіч (нарадзіўся 23 кастрычніка 1947 )
  • Другі пілот — Стыгараў Аляксандр Сяргеевіч (нарадзіўся 15 ліпеня 1949 )
  • Штурман-стажор — Кедроў Віктар Іванавіч (нарадзіўся 17 верасня 1952 )
  • Бортмеханік — Вінаградаў Мікалай Сямёнавіч (нарадзіўся 22 ліпеня 1938 )
  • Бортправаднікі:
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads