Катрын Дэнёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катрын Дэнёў
Remove ads

Катрын Дэнёў[5] (фр.: Catherine Deneuve [katʁin dəˈnœv], народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac 22 кастрычніка 1943) — выбітная французская актрыса , якую некаторыя называюць «апошняй мегазоркай Францыі».

Хуткія факты Катрын Денёў, Імя пры нараджэнні ...

Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасля канскага трыумфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псіхалагічным трылеры Рамана Паланскі «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысёра.

Пасля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаактрысы Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэта ў фільме «Дзяўчаты з Рашфора» (рэжысёр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясцёр Дэльфін і Саланж Гарн’е.

У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай французскай актрысы, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Луісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа ТруфоАпошняе метро», 1980). Адной з яе самых смелых работ быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).

Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэкламуюць парфумерную прадукцыю, і адной з вампіраў з культавага фільма «Голад» (1983).

Поспех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі яе ролю ў драме «Індакітай» (1992), які атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2002 годзе вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчын», а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў — «Танцорка ў цемры» Ларса фон Трыера.

Remove ads

Зноскі

1. Catherine Deneuve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Catherine Deneuve // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118677748 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Lundy D. R. The Peerage

5. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.352.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads