Танцорка ў цемры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Танцорка ў цемры
Remove ads

«Танцорка ў цемры» (англ.: Dancer in the Dark) — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, Дэвід Морс[en], Петэр Стормарэ[en]. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі[20].

Хуткія факты Танцорка ў цемры, Жанры ...

«Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «Рассякаючы хвалі[en]» (1996) і «Ідыёты[en]» (1998).

Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і Прыза за найлепшую жаночую ролю[en] для Б’ёрк. Кампазіцыя «I’ve Seen It All[en]» была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню.

Remove ads

Сюжэт

Cлоган фільма: «Каб бачыць, вочы не патрэбны»[20].

Штат Вашынгтон, 1964 год. Сельма — імігрантка з Чэхаславакіі. Дзяўчына вельмі любіць мюзіклы, яна працуе на заводзе і жыве з сынам у трэйлеры, які арандуе ў мясцовага паліцэйскага. Сельма знаходзіць выратаванне ад цяжкасцяў жыцця толькі ў музычных фантазіях. Дзяўчына пакутуе ад цяжкай хваробы, якая выклікае прагрэсіруючую страту зроку, і праз нейкі час гэтая ж хвароба пачынае развівацца і ў яе сына. Сельма мужна хавае сваю хваробу ад іншых, працягваючы працаваць, каб назапасіць грошай на аперацыю для сына. Але калі адна з машын на заводзе ламаецца па віне Сельмы, то яе звальняюць. А паліцэйскі, у якога яны арандуюць трэйлер, падгледзеўшы, дзе Сельма хавае грошы на аперацыю, крадзе іх…

Remove ads

Акцёрскі склад

   Б’ёрк      Сельма Жэскава
   Катрын Дэнёў      Кэці (Квальда)
   Дэвід Морс[en]      Біл Х’юстан
   Петэр Стормарэ[en]      Джэф
   Джоэл Грэй[en]      Олдржых Новы[en]
   Кэра Сеймур[en]      Лінда Х’юстан
   Уладзіка Косціч[d]      Джын Ежэк
   Жан-Марк Бар      Норман
   Вінсент Петэрсан[en]      Сэмюэль
   Шыван Фэлан[en]      Брэнда
   Жэлька Іванек[en]      акруговы пракурор
   Уда Кір[en]      доктар Пакорны
   Енс Альбінус[en]      Морці
   Рэтэл Бін[fr]      суддзя
   Мішэль Флесас[en]      раззлаваны чалавек у кінатэатры
   Метэ Берггрэн[fr]      рэгістратарка ў лякарні
   Ларс Майкл Дзінесен      адвакат
   Катрын Фалькенберг[da]      Сьюзан
   Стэлан Скарсгард      акуліст
Remove ads

Саўндтрэк

Арыгінальную музыку для фільма напісала ісландская спявачка і кампазітарка Б’ёрк, тэксты для песень былі напісаны ёй самой, а таксама Ларсам фон Трыерам і ірландскім паэтам Сьёнам Сігурдсанам. Акрамя таго, у фільме выкарыстана музыка Рычарда Роджэрса з мюзікла «Гукі музыкі». Саўндтрэк фільма адметны сумяшчэннем класічных аранжыровак з гукамі бытавых аб’ектаў, такіх як завадскія машыны і цягнікі.

Альбом з саўндтрэкам выйшаў у верасні 2000 года. У альбоме адсутнічае вакал акцёраў Дэвіда Морса, Кэры Сеймур і Уладзікі Косціч. У песні «I’ve Seen It All» партыю, выкананую ў фільме Петэрам Стормарэ, выконвае Том Ёрк. Акрамя таго, тэксты некаторых песень з альбома істотна адрозніваюцца ад тэкстаў песень, якія прагучалі ў фільме, што асабліва прыкметна ў трэку «Scatterheart». Магчыма, тэксты былі зменены, каб не раскрываць важныя дэталі сюжэту (саўндтрэк выйшаў у продаж раней, чым фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах), або каб запіс выглядаў больш самастойным альбомам. Трэк «My Favorite Things» у альбоме адсутнічае ўвогуле.

Кампазіцыі, якія прагучалі ў фільме (у парадку паказу):

  1. «Overture»
  2. «Cvalda» (з Катрын Дэнёў)
  3. «I’ve Seen It All» (з Петэрам Стормарэ[en])
  4. «Smith & Wesson» (з Дэвідам Морсам[en], Кэрай Сеймур[en] і Уладзіка Косцічам[d])
  5. «In the Musicals (Pt. 1)»
  6. «In the Musicals (Pt. 2)»
  7. «My Favourite Things»
  8. «107 Steps» (з Шыван Фэлан[en])
  9. «The Last Song»
  10. «New World»

Крытыка

Рэакцыя крытыкаў на фільм была неадназначнай. Высокай ацэнкі ўдастоілася стылістычная навізна карціны. Роджэр Эберт заявіў, што «Танцорка ў цемры» «руйнуе муры звычак, нагрувашчаныя вакол велізарнай колькасці фільмаў і вяртае да вытокаў. Гэта смелы і дзёрзкі жэст»[21]. Аднак сюжэтная лінія падвяргалася значнай крытыцы. Джонатан Форман з «New York Post» назваў фільм «таннай падробкай» і заявіў, што фільм «настолькі бязлітасны ў сваёй маніпулятыўнай сентыментальнасці, што калі б ён быў зняты ў больш традыцыйнай манеры рэжысёрам-амерыканцам, яго палчылі б дрэнным жартам»[22].

Remove ads

Узнагароды

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі[23]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads