Кафедральны сабор Хельсінкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кафедральны сабор Хельсінкіmap
Remove ads

Кафедральны сабор Хельсінкі (фінск.: Helsingin tuomiokirkko, шведск.: Helsingfors domkyrka) — галоўная царква Хельсінкскай епархіі Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі і хатняя царква абшчыны вернікаў сабора. Знаходзіцца ў Хельсінкі ў раёне Круунунхака на Сенацкай плошчы.

Хуткія факты Кафедральны сабор Хельсінкі, Краіна ...

Будаўніцтва сабора вялося па праекце Карла Людвіга Энгеля ў 18301852 гадах, паралельна з будаўніцтвам у Пецярбургу Ісакіеўскага сабора, з якім Мікалаеўскі мае шмат агульнага.

Храм быў урачыста адкрыты 15 лютага 1852 года. Сабор прысвечаны Святому Мікалаю[3] — нябеснаму заступніку імператара Мікалая I, які тады валадарыў, і атрымаў назву царква Св. Мікалая (фінск.: Nikolainkirkko).

Пасля таго як у 1917 годзе Фінляндыя стала незалежнай, храм атрымаў назву Суўркірка (фінск.: Suurkirkko, Вялікая царква).

У 1959 годзе была ўтворана Хельсінкская дыяцэзія, пасля чаго храм стаў звацца Хельсінкскім саборам (фінск.: Helsingin tuomiokirkko).

Штогод 6 снежня, у Дзень незалежнасці Фінляндыі, апоўдні ў саборы праходзіць экуменічнае набажэнства з удзелам прэзідэнта рэспублікі і членаў Дзяржаўнага савета.

Remove ads

Зноскі

  1. Buildings in Helsinki
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q60983962'></a>
  2. Eino Jutikkala, Kauko Pirinen, Paul Sjöblom. A history of Finland, С. 176

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads