Дыяцэзія Хельсінкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыяцэзія Хельсінкі (лац.: Dioecesis Helsinkiensis) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Хельсінкі, Фінляндыя. Дыяцэзія Хельсінкі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Юрысдыкцыя дыяцэзіі Хельсінкі распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Кафедральным саборам дыяцэзіі Хельсінкі з'яўляецца царква Святога Генрыха.
Remove ads
Гісторыя

З другой паловы XI стагоддзя тэрыторыя сучаснай Фінляндыі ўваходзіла ў дыяцэзію Упсалы, якая была ўтворана ў другой палове XI стагоддзі. У 1164 годзе дыяцэзія Упсалы была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. У XII стагоддзі была створана дыяцэзія Аба, якая ўвайшла ў мітраполію Упсалы. У 1557 годзе гэтыя каталіцкія структуры ў сувязі з пратэстантызацыяй Фінляндыі былі скасаваны.
18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.
25 лютага 1955 года апостальскі вікарыят Фінляндыі быў ператвораны ў дыяцэзію Хельсінкі з прамым падначаленнем Святому Прастолу.
Remove ads
Ардынарыі дыяцэзіі
- біскуп Іаханес Букс (20.03.1921 — 26.07.1933);
- біскуп Вілем Кобен (19.12.1933 — 29.06.1967);
- біскуп Паўль Версурэн (29.06.1967 — 18.09.1998);
- біскуп Юзаф Урубель (30.11.2000 — 28.06.2008);
- біскуп Тээму Сіпа (16.06.2009 — наш час).
Спіс прыходаў
У наступных гарадах знаходзяцца каталіцкія прыходы:
Літаратура
- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Блла Inter alias, AAS 12 (1920), стр. 268—269 (лац.)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт дыяцэзіі (фін.) (шведск.) (англ.)
- Інфармацыя (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads