Кацярына Анатолеўна Паўленка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Анатолеўна Паўленка
Remove ads

Кацярына Анатолеўна Паўленка (укр.: Катерина Анатоліївна Павленко; нар. 10 жніўня 1988, Нежын, Чарнігаўская вобласць, УССР) — украінская спявачка, фалькларыстка, кампазітарка, салістка гурта Go_A.

Хуткія факты Кацярына Анатолеўна Паўленка, Асноўная інфармацыя ...

Фіналістка нацыянальнага адбору 2020 з песняй «Салавей». Прадстаўніца Украіны на 65-ым песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Шум», дзе заняла ў фінале 5-е месца, а па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца.

Remove ads

Псеўданім

Кацярына Паўленка піша і публікуе вершы і песні пад псеўданімам «Monokate»[1][2][3].

Біяграфія

Нарадзіліся ў 1988 годзе Нежыне, на Чарнігаўшчыне. Маці Кацярыны — былая ваенная. Выхоўвалі дзядуля з бабуляй, якая спявала традыцыйным народным спевам[4].

У школьныя гады вучылася ў Нежынскай музычнай школе на вакальна-харавым аддзяленні. Спявала ў дзіцячым хоры «Сяйво». Займалася на інструментах — фартэпіяна і гітара. Па словах Паўленка, выкладчыкі арыентавалі яе ў далейшым займацца опернымі спевамі.

У 2009 годзе скончыла Нежынскае вучылішча культуры і мастацтваў імя Марыі Занькавецкай[5] па спецыяльнасці «Дырыжор народнага хору» (факультэт — народны хор).

Падчас вучобы ў вучылішчы была ўдзельніцай некалькіх мясцовых рок-гуртоў: «Контури тіней», «My spirit».

У 2009—2013 гадах вучылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў на факультэце «Музычнае мастацтва» (спецыялізацыя «фальклор»).

У студэнцкія гады кіравала ансамблем «Витинанка»[6], спявала ў ансамблі «Кралиця»[7][8] (КНУКіМ).

Вывучала фальклор левабярэжнай Кіеўшчыны (Барышаўскага раёна, наваколле Бэразані і інш.). Цікавілася фальклорам Чарнобыльскага Палесся.

З 2017 года Паўленка — кіраўнік хору ветэранаў у горадзе Бэразань (Кіеўшчына) пры гарадскім Доме культуры. Пры яе кіраўніцтве хор атрымаў званне народнага. Па словах Кацярыны Паўленка, гэта адно з самых моцных адчуванняў, калі 30 галасоў спявае пад яе кіраўніцтвам.

17 мая 2021 года наведала прыём з нагоды дня нараджэння каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, дзе пагутарыла з Прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапалітам Епіфаніем[9].

У чэрвені 2021 года Кацярына Паўленка ўвайшла ў топ-100 самых уплывовых жанчын Украіны паводле версіі часопіса «Фокус», дзе заняла 10-е месца[10][11].

Remove ads

Go_A

У 2012 годзе трапіла ў гурт Go A, праз паўгода пасля яго стварэння. Спачатку выступала як бэк-вакалістка, пасля стала салісткай[3].

У складзе гурта Go_A выдала 1 студыйны альбом «Іди на звук» і некалькі сінглаў[12].

22 лютага 2020 года разам з гуртом Go_A атрымала перамогу ў Нацыянальным адборы на песенны конкурс «Еўрабачанне-2020» з песняй «Салавей»[13]. Праз пандэмію каронавіруса конкурс адмянілі, Аднак Go_А прадставіла Украіну ў наступным годзе на «Еўрабачанні-2021» з іншай песняй «Шум», кожныя ўдзельнікі конкурсу павінны былі прадстаўляць сваю краіну з новай песняй. У фінале конкурсу гурт па суме балаў ад нацыянальных журы і гледачоў заняў 5-е месца (па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца, а ў паўфінале калектыў атрымаў 1-е месца)[14][15].

Пасля Еўрабачання песня «Шум» узначаліла рэйтынг самых папулярных трэкаў на сэрвісе Spotify. Пераможцы песеннага конкурсу, італьянскі гурт Måneskin, у гэтым рэйтынгу займаў 4 месца[16].

Дыскаграфія

У складзе Go_A

Альбом

Больш інфармацыі Назва, Дэталі ...

Сінглы

Больш інфармацыі Год, Назва ...

Як Monokate

Больш інфармацыі Год, Назва ...
Remove ads

Зноскі

  1. Monokate випустила дебютний сингл. neformat (5 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
  2. Вокалістка групи Go A презентувала новий проект. Українське радіо (18 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 травня 2021.
  3. Богдан-Олег Горобчук. Значно цікавіше, ніж просто “українська Трініті”: хто така Катя Павленко з Go-A. Еспресо TV (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2021. Праверана 31 травня 2021.
  4. Витинанка Етно- Гурт - YouTube. www.youtube.com. Архівавана з першакрыніцы 1 березня 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  5. Фольклорний ансамбль «Кралиця»(недаступная спасылка). fmm.knukim.edu.ua. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2021. Праверана 14 лістапада 2020.
  6. Кралиця, Kralitsya, Кралица група - YouTube. www.youtube.com. Архівавана з першакрыніцы 25 лютого 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  7. Предстоятель відвідав прийняття з нагоди Дня народження королеви Великої Британії (укр.). PCU (18 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 червня 2021. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  8. Галина Ковальчук. В рейтингу Фокуса "ТОП-100 впливових жінок" — більше половини нових імен. Фокус (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 червня 2021. Праверана 26 червня 2021.
  9. #10 Катерина Павленко в рейтингу «100 найвпливовіших жінок України за версією журналу "Фокус" 2021». Фокус (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 липня 2021. Праверана 15 липня 2021.
  10. Нотатки про українську музику. Альбом «Іди на звук».. Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2020. Праверана 17 лютого 2020.
  11. Коломієць, Вікторія. Гурт Go-A виграв у фіналі Нацвідбору Євробачення 2020. hromadske.ua (22 лютого 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 листопада 2020.
  12. Яворович, Тетяна. Україна посіла п'яте місце на "Євробаченні-2021". Перемогла Італія. suspilne.media (23 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2021.
  13. Луценко, Євгенія. Пісня «Шум» гурту Go_A стала найпопулярнішою у Spotify. Композиція також потрапила у чарти iTunes і Apple Music. Громадське телебачення (26 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 травня 2021.
  14. FDR COM UA - Чарти. www.fdr.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 19 липня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads