Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
універсітэт у Кіеве, Украіна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (укр.: Київський національний університет культури і мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве, а філіялы дзейнічаюць у Дніпры, Львове і Мікалаеве.
Remove ads
Факультэты
- Кіно і тэлебачання
- Гатэльна-рэстараннага і турыстычнага бізнесу
- Дызайна і рэкламы
- Міжнародных адносін
- Сувязяў з грамадскасцю і журналістыкі
- Музычнага мастацтва
- Харэаграфічнага мастацтва
- Івэнт-менеджменту, фэшн і шоу-бізнесу
- Сцэнічнага мастацтва
- Інфармацыйнай палітыкі і кібербяспекі
Гісторыя
Заснаваны ў 1968 г. як Кіеўскі дзяржаўны інстытут культуры ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 8 жніўня 1968 г.; пастановы Савета Міністраў РСФСР ад 28 жніўня 1968 г.; загад міністра культуры СССР ад 4 верасня 1968 г.
У 1972 г. Кіеўскаму дзяржаўнаму інстытуту культуры прысвоена імя А.Я. Карнійчука, гэтае імя ўстанова насіла да 1992 г. У савецкія гады Інстытут узначальвалі А.С. Сакальскі, І.В. Бохан, Г.Д. Цыбуляк. Інстытут складаўся з факультэтаў культурна-асветнай працы і бібліятэчнага, а таксама факультэтаў культурна-асветніцкай працы ў Мікалаеве і Роўна. Інстытут меў 12 кафедраў.
За апошнія два дзесяцігоддзі вну атрымала статус нацыянальнага ўніверсітэта і сучасную назву (1999 г.), была адкрыта дактарантура, істотна пашырын спектр спецыяльнасцяў.
У апошні час універсітэт моцна асацыюкецца з ягоным шматгадовым былым рэктарам - спеваком, палітыкам і бізнэсмэнам Міхаілам Паплаўскім, які пасля некалькіх дзесяцігоддзяў кіраўніцтва дзяржаўным вну стварыў свой прыватны ўніверсітэт з падобнай назвай - Кіеўскі ўніверсітэт культуры, які свайго часу нават абвінавачвалі ў махлярстве[2], незаконным выкарыстанні назвы, іміджа і нават матэрыяльнай базы дзяржаўнага вну[3].
Remove ads
Некаторыя вядомыя выпускнікі
- Алан Бадоеў
- Ірына Білык
- Наталля Бучынская
- Святлана Лабада
- Ані Лорак
- Наталля Магілеўская
- Віктар Паўлік
- Анастасія Прыходзька
- Ганна Седакова
- Міхаіл Хама
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
- Поплавский втянул польский университет в крупную аферу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 12 кастрычніка 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads