Кацярына Васільеўна Білакур

украінская мастачка жанру наіўнага мастацтва, майстар народнага дэкаратыўнага жывапіс From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Васільеўна Білакур
Remove ads

Кацярына Васільеўна Білакур (укр.: Катери́на Васи́лівна Білоку́р; 24 лістапада (7 снежня) 1900, Багданіўка, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 10 чэрвеня 1961, Багданіўка, Ягатынскі раён, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская мастачка жанру наіўнага мастацтва, майстар народнага дэкаратыўнага жывапісу. Народны мастак Украінскай ССР (1956).

Хуткія факты Кацярына Васільеўна Білакур, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 24 лістапада (7 снежня) 1900 года ў в. Багданіўка Палтаўскай губерні Расійскай імперыі. Бацька, Васіль Іосіфавіч Білакур, быў даволі заможным чалавекам, меў 2,5 дзесяціны ворнай зямлі, трымаў жывёлу. Мела братоў Рыгора і Паўла. У 6—7 гадоў Кацярына Білакур навучылася чытаць, аднак на сямейным савеце вырашылі не аддаваць дачку ў школу, каб зэканоміць на вопратцы і абутку.

Маляваць пачала з ранніх гадоў, аднак бацькі не ўхвалялі гэты занятак і забаранялі ім займацца, бо ён адцягваў ад працы па гаспадарцы і мог пашкодзіць замужжу. Кацярына працягвала маляваць цішком ад родных, выкарыстоўваючы палатно і вугаль. Малявала дэкарацыі для драмгуртка, створанага суседам і сваяком Білакураў — Мікітай Танканогам. Пазней Білакур таксама іграла на сцэне гэтага тэатра.

У 1922—1923 гадах даведалася пра Міргародскі тэхнікум мастацкай керамікі. Адправілася ў Міргарад, маючы пры сабе два малюнкі: «копія з нейкай карцінкі» і малюнак дзедаўскай хаты з натуры, выкананыя ўжо не на палатне, а на спецыяльна для гэтага прыдбанай паперы. У тэхнікум Білакур не прынялі з-за адсутнасці дакумента аб заканчэнні сямігодкі. Уражаная адмовай, яна вярнулася дадому пешшу.

Маляваць не пакідала і пасля пачала наведваць драматычны гурток, арганізаваны сужэнцамі настаўнікамі Калітамі. Бацькі пагадзіліся на ўдзел дачкі ў спектаклях, але пры ўмове, што драмгурток не будзе перашкаджаць рабоце па гаспадарцы.

У гуртку ставілі «Наталку Палтаўку» І. Катлярэўскага, «Сватаўства на Ганчароўцы» Р. Квіткі-Аснаўяненкі, «Наймічку» і «Безталанна» І. Карпенкі-Карага, «Маці-наймічку» І. Тагабочнага (інсцэнізацыю «Наймічкі» Т. Шаўчэнкі) і г.д. У свае 24-26 гадоў Білакур пераважна гуляла «маладзіц».

У 1928 годзе, даведаўшыся аб наборы студэнтаў у Кіеўскі тэатральны тэхнікум, вырашыла паспрабаваць свае сілы. Але сітуацыя паўтарылася: ёй зноў адмовілі з той жа прычыны.

Восенню 1934 года спрабавала ўтапіцца ў рацэ Чумгак, у выніку чаго затудзіла ногі. Пасля спробы самагубства бацька з праклёнамі пагадзіўся на занятак дачкі маляваннем.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны сям’я Білакур стала калгаснікамі. У 1948 годзе памёр бацька мастачкі. Кацярына некаторы час жыла з хворай маці, а пазней да яе пераехаў яе брат Рыгор з жонкай і пяццю дзецьмі. У сям’і пачаліся шматлікія зваркі.

Вясной 1961 года да боляў у нагах дадаліся моцныя болі ў страўніку. Хатнія сродкі не дапамагалі, а ў аптэцы Багданіўкі не было неабходных лекаў.

У пачатку чэрвеня 1961 года памерла маці мастчкі. Праз некалькі дзён Кацярыну Білакур даставілі ў Ягоцінскую раённую бальніцу, дзе 10 чэрвеня ёй зрабілі аперацыю, якая не дапамагла. У гэты ж дзень мастачка памерла. Пахавана ў в. Багданіўка, аўтар надмагільнага помніка — скульптар Іван Ганчар.

Remove ads

Творчасць

Увесну 1940 года Білакур пачула па радыё песню «Чи я в лузі не калина була» ў выкананні Аксаны Петрусенка і звярнулася да спявачкі з лістом, дадаўшы да яго малюнак каліны на шматочку палатна. Малюнак уразіў Петрусенка. Параіўшыся з сябрамі Васілём Касіянам і Паўлам Тычынай, яна звярнулася ў Цэнтр народнай творчасці, пасля чаго ў абласны цэнтр паступіла распараджэнне знайсці Кацярыну Білакур і пацікавіцца яе працамі.

Багданаўку наведаў Уладзімір Хіцько, які ўзначальваў тады мастацка-метадычны савет абласнога Дома народнай творчасці. Некалькі карцін ён паказаў у Палтаве мастаку Мацвею Данцову. У 1940 годзе ў Палтаўскім доме народнай творчасці была адкрыта персанальная выстава мастачкі-самавучкі з Багданаўкі, якая ў той час складалася з 11 карцін. Выстава мела вялікі поспех. Мастачку прэміравалі паездкай да Масквы. У суправаджэнні Уладзіміра Хіцько яна наведала Траццякоўскую галерэю, Пушкінскі музей.

У 1944 годзе Багданаўку наведаў дырэктар Дзяржаўнага музея ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай. Ён прапанаваў Білакур зладзіць выставу і набыць яе карціны. Дзякуючы яму Музей украінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва мае найлепшую калекцыю твораў Білакур.

У 1949 годзе стала членам Саюза мастакоў Украіны.

Работы Кацярыны Білакур рэгулярна экспанаваліся на выставах у Палтаве, Кіеве, Маскве і іншых гарадах.

Тры карціны Білакур — «Цар-Колас», «Бярозка» і «Калгаснае поле» былі ўведзены ў склад экспазіцыі савецкага мастацтва на Міжнароднай выставе ў Парыжы (1954). Білакур параўноўвалі з іншай прадстаўніцай «наіўнага мастацтва» — Серафінай Луі.

У мастачцы з’явіліся шматлікія сябры, перш за ўсё мастакі і мастацтвазнаўцы, сярод якіх яна знайшла разуменне і павагу. Акрамя сустрэч, яна вяла з імі працяглую перапіску з Багданаўкі. Сярод яе адрасатаў — паэт Павел Тычына і яго жонка Лідзія Пятроўна Папарук, мастацтвазнаўца Стэфан Таранушэнка, дырэктар Музея ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва Васіль Нагай, мастакі і мастачкі Алена Кульчыцкая, Мацвей Данцоў, Эма Гуровіч. У Багданаўцы ў Белакур з’яаілія вучаніцы: Вольга Бінчук, Тамара Ганжа, Ганна Самарская.

У асноўным Кацярына Білакур малявала кветкі. Нярэдка ў адной карціне спалучала вясновыя і восеньскія — такая карціна малявалася з вясны да восені. 6 вяргінь на карціне «Калгаснае поле» малявала тры тыдні. Акрамя кветак Кацярына Белакур малявала краявіды і партрэты. Некалькі разоў звярталася да сюжэту бусла, які прыносіць дзіця, але адмовілася ад гэтай ідэі са здзіўлення і неразумення навакольных.

Акварэллю і алоўкам працавала мала, мастачку больш прыцягвалі алейныя фарбы. Сама рабіла пэндзлі — выбірала з кацінага хваста валасінкі аднолькавай даўжыні. Для кожнай фарбы — свой пэндзаль. Самастойна авалодала тэхнікай грунтоўкі палатна.

Remove ads

Спіс карцін

  1. Жінка в зеленому корсеті (1920-я гады)
  2. У Богданівці, за греблею (сярэдзіна 1920-х гадоў)
  3. Квіти (канец 1920-х гадоў)
  4. Натюрморт (канец 1920-х гадоў)
  5. Портрет Олі Білокур (1928)
  6. Портрет Надії Кононєнко (1929)
  7. Пейзаж з вітряком (пачатак 1930-х гадоў)
  8. Дорога в'ється в даль (пачатак 1930-х гадоў)
  9. Портрет колгоспниці Тетяни Бахмач (1932—1933-я гады)
  10. Берізка (1934), страчана
  11. Квіти за тином (1935)
  12. Портрет племінниць художниці (1937—1939-я гады)
  13. Квіти у тумані (1940)
  14. Сон (1940)
  15. Жоржини (Квіти і калина) (1940)
  16. Дерева в лісі (1940-я гады)
  17. Селянське подвір’я (1940-я гады)
  18. На околиці (1940-я гады)
  19. Портрет Софії Журби (1940-я гады)
  20. Портрет Надії Білокур (1941)
  21. Польові квіти (1941)
  22. Квіти (1942)
  23. Квіти увечері (1942)
  24. Квіти на блакитному тлі (1942—1943-я гады)
  25. Буйна (1944—1947-я гады)
  26. Декоративне панно (1945)
  27. Привіт урожаю (1946)
  28. Півонії (1946)
  29. ХХХ-ліття СРСР (1947)
  30. Квіти та горіхи (1948)
  31. Півонії (1948)
  32. Колгоспне поле (1948—1949-я гады)
  33. Букет квітів (канец 1940-х — початок 1950-х гадоў)
  34. Горобчики (канец 1940-х гадоў)
  35. Тихесенький вечір на землю спадає (канец 1940-х гадоў)
  36. Колгоспниця (1949)
  37. Цар Колос (1949)
  38. Ескіз «Жінка з палицею» (1950-я гады)
  39. Цар Колос (варіант) (1950-я гады)
  40. Рожі (Мальви) (1950)
  41. Квіти, яблука і помідори (1950)
  42. Автопортрет (1950)
  43. За рідною Богданівкою (1950)
  44. Ваза з квітів (1950-я гады)
  45. Щастя (Чорногузи дитину принесли) (1950)
  46. Ескіз до картини «Щастя» (1950)
  47. Щасливе дитинство (1950-я гады)
  48. Квітоньки та берізоньки вечором (1950)
  49. Сердитий хлопець (1950)
  50. Снідання (1950)
  51. Пшениця, квіти, виноград (1950—1952-я гады)
  52. Кавун, морква, квіти (1951)
  53. Щастя (не скінчений варіант) (1951)
  54. Портрет дівчини (пачатак 1950-х гадоў)
  55. Ескіз «Калина. Мак» (пачатак 1950-х гадоў)
  56. Квіти (1952—1953-я гады)
  57. Квіти і виноград (1953—1958-я гады)
  58. Квіти на синьому фоні (1954)
  59. Будьте здорові, з урожаєм (1954)
  60. Мальви та троянди (1954—1958-я гады)
  61. Богданівські яблука (сярэдзіна 1950-х гадоў)
  62. У старому селі. Зима (1950-я гады)
  63. Гарбузи цвітіть (1950-я гады)
  64. Ескіз «Будинок» (1950-я гады)
  65. Гілка полині (сярэдзіна 1950-х гадоў)
  66. На кручі (1950-я гады)
  67. Хата діда Савки (1950-я гады)
  68. Сосна (1950-я гады)
  69. Дерево Середина (1950-я гады)
  70. Дерева за парканом (1950-я гады)
  71. Гультяї (гумористична сценка) (1950-я гады)
  72. Автопортрет (1955)
  73. Хата в Богданівці (1955)
  74. Гай (1955)
  75. Автопортрет (1957)
  76. Георгіни (1957)
  77. Півонії (1958)
  78. Цветы и калина (1958)
  79. Натюрморт із колосками і глечиком (1958—1959)
  80. Натюрморт «Квіти та овочі» (1959)
  81. Букет квітів (1959)
  82. Натюрморт (1960)
Remove ads

Галерэя

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Thumb
Мемарыяльны музей-сядзіба Кацярыны Білакур
  • У 1977 годзе ў доме Білакураў у Багданіўцы быў створаны музей-сядзіба Кацярыны Білакур.
  • У Кіеве, Бучы, Ірпені, Краматорску, Чарнігаве ёсць вуліцы Кацярыны Белакур, у Броварах і Чарнігаве ёсць завулкі Кацярыны Білакур.
  • Помнік у горадзе Ягатын (скульптар Уладзімір Ганзенка, 1981).
  • У чэрвені 1989 года пастановай Савета Міністраў УССР заснавана прэмія імя Кацярыны Білакур за выдатныя творы традыцыйнага народнага мастацтва з мэтай стымулявання развіцця ўкраінскага народнага мастацтва.
  • У гонар Кацярыны Білакур у 2000 годзе адчаканена памятная манета і выдадзена марка Украіны.
  • З 2012 года штогод 9 чэрвеня, ці ў бліжэйшыя выходныя дні, у сяле Багданіўка праводзіцца міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці «Кацярыніна песня», прысвечаны памяці мастачкі.
Remove ads

Зноскі

  1. abART
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107456632'></a>
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads