Пэндзаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэндзаль
Remove ads

Пэ́ндзаль — асноўны інструмент у жывапісе, выкарыстоўваецца таксама ў графіцы і каліграфіі. Вырабляецца з абястлушчанага і загартаванага воласа або поўсці жывёл, часам сінтэтычных валокнаў.

Thumb
Пэндзлі

Адрозніваюцца паводле матэрыялу — цвёрдыя (шчацінныя) і мяккія (каланковыя, вавёркавыя, барсуковыя, тхаровыя і інш.); формы — плоскія і круглыя, завостраныя і тупыя. У гравюры выкарыстоўваюцца шкляныя і драцяныя пэндзлі.

Пад словам «пэндзаль» разумеюць таксама характар або спосаб выканання жывапісных твораў, напрыклад, сухі пэндзаль — работа цвёрдымі пэндзлямі, слаба насычанымі алейнымі фарбамі на незагрунтаваным палатне.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads