Кашгар (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кашга́р — рака на захадзе Кітая (вярхоўі ў Кыргызстане і Таджыкістане).
Даўжыня 765 км (685 км на тэрыторыі Кітая), плошча басейна (з ракой Гёздар’я) 90,8 тыс.км². Пачынаецца на схілах Алайскага і Заалайскага хрыбтоў, цячэ па Кашгарскай раўніне. Летняя паводка. Сярэдні расход вады ў нізоўях каля 80 м³/с. Раней упадала ў раку Яркенд, цяпер губляецца ў пясках. Вада разбіраецца для арашэння зямель Кашгарскага аазіса.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads