Каўказская армія (Першая сусветная вайна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каўказская армія (Першая сусветная вайна)
Remove ads

Каўказская арміяагульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (палявая армія) на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў падчас Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты Каўказская армія (палявая) Кав.А, Гады існавання ...
Thumb
Пазіцыі рускай арміі пад Сарыкамышем 1914 год

Скарочанае найменне — Кав. А.

Remove ads

Склад

У 1914 годзе:

  • Палявое ўпраўленне (штаб)
  • Часці армейскага падпарадкавання
  • 1-ы Каўказскі армейскі корпус
    • дзве пяхотныя дывізіі (20-я і 39-я)
    • Кубанская пластунская брыгада
    • 1-я Каўказская казачая дывізія
  • 2-і Туркестанскі армейскі корпус
    • дзве стралковыя брыгады (4-я і 5-я Туркестанские)
    • Закаспійская казачая брыгада

Перад пачаткам ваенных дзеянняў Каўказская армія была раззасяроджаная на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі напрамкамі:

  • КарскІ кірунак (КарсЭрзерум) — каля 6 дывізій у раёне Ольты — Сарыкамыш,
  • Эрыванскі кірунак (Эрывань — Алашкерт) — каля двух дывізій, узмоцненых значным лікам конніцы, у раёне Ігдыря.

Флангі прыкрываліся невялікімі атрадамі сфармаванымі з памежнай варты, казакоў і апалчэння: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батуму, а левы — супраць курдзкіх раёнаў, дзе з абвяшчэннем мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана.

Усяго Каўказская армія налічвала каля 153 батальёнаў, 175 казацкіх сотняў і 350 гармат. Ёй супрацьстаяла 3-я турэцкая армія (каля 100 батальёнаў, 35 эскадронаў, 244 гарматы).

У красавіку 1917 года Каўказская армія была ператворана ў Каўказскі фронт, але ў складзе гэтага фронту была зноў сфарміравана Каўказская армія.

На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:

  • упраўленне
  • I Каўказскі армейскі корпус
  • IV Каўказскі армейскі корпус
  • V Каўказскі армейскі корпус
  • VI Каўказскі армейскі корпус
  • VII Каўказскі армейскі корпус
  • II Туркестанскі армейскі корпус
  • Каўказскі кавалерыйскі корпус
Remove ads

У складзе

Галоўнакамандуючыя

На пачатковым этапе галоўнакамандуючым Каўказскай арміі быў каўказскі намеснік і галоўнакамандуючы войскамі Каўказскай ваеннай акругі генерал-ад'ютант І. І. Варанцоў-Дашкоў. Ён, аднак, удзелу ў распрацоўцы аперацый і кіраўніцтве войскамі практычна не прымаў, перадаўшы камандаванне арміяй свайму памочніку генералу А. З. Мышлаеўскаму, затым генералу М. М. Юдзенічу.

Камандуючыя

  • 24.01.1915 — 03.03.1917 — генерал ад інфантэрыі М. М. Юдзеніч;
  • 03.04.1917 — 11.09.1917 — генерал ад інфантэрыі Міхаіл Аляксеевіч Пржэвальскі;
  • 05.06.1917 — 16.06.1917 — ЧВА генерал ад кавалерыі Мікалай Мікалаевіч Баратаў;
  • 18.06.1917 — 24.10.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Уладзіміравіч Дэ-Віт;
  • 02.10.1917 — ??.03.1918 — генерал-лейтэнант Ілля Зурабавіч Адзішэлідзэ.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads