Наяда малая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наяда малая[1], Каўлі́нія малая (Najas minor, Caulinia minor) — кветкавая падводная расліна роду Наяда (Najas) сямейства Жабнікавыя (Hydrocharitaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Паглыбленая ў ваду аднагадовая двухдомная расліна з тонкім разгалінаваным, вельмі ломкім сцяблом даўжынёй 4—25 см. Лісце лінейнае, супраціўнае або ў кальчаках, сэрцападобна выгнутае, па краях з 6—10 даволі буйнымі, пры аснове расшыранымі зубцамі. Кветкі адзіночныя, непрыкметныя, у пазухах лісця, раздзельнаполыя. Плод падоўжны, касцянкападобны. Паверхня насення ячэістая.
Арэал і экалогія
Еўразія, Афрыка. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных плошчах. Месцы росту: эўтрофныя азёры і рэкі з чыстай сярэднемінералізаванай вадой, на глыбіні 20-60 см. Расце групамі, часам утварае чыстыя зараснікі.
Апыленне адбываецца пад вадой. Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.
Значэнне і выкарыстанне
Кармавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads